Турэц (Менская вобласьць)

вёска ў Менскай вобласьці Беларусі

Турэ́ц[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кліноцкага сельсавету.

Турэц
трансьліт. Turec
Царква ў Турцы, 1911 год
Царква ў Турцы, 1911 год
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Ігуменскі
Сельсавет: Кліноцкі
Насельніцтва: 826 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1714
Паштовы індэкс: 223227
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°39′41″ пн. ш. 28°5′1″ у. д. / 53.66139° пн. ш. 28.08361° у. д. / 53.66139; 28.08361Каардынаты: 53°39′41″ пн. ш. 28°5′1″ у. д. / 53.66139° пн. ш. 28.08361° у. д. / 53.66139; 28.08361
Турэц на мапе Беларусі ±
Турэц
Турэц
Турэц
Турэц
Турэц
Турэц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Населены пункт упершыню згадваецца ў пачатку XVIII стагодзьдзі, як сяло Сьмілавіцкага маёнтку, якое належала Завішам. Згадка зьвязана з ацэнкай страт, панесеных палкамі Вялікага Княства Літоўскага, раскватараванымі ў Сьмілавічах у 1710 годзе падчас Паўночнай вайны.

Пасьля II-га падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году сяло ўвайшло ў склад Расійскай імпэрыі. На 1795 год яно адносілася да Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. На 1800 год належала судзьдзі С.Манюшка, тут налічвалася 62 двары, пражывалі 378 чалавек, функцыянавалі драўляная каталіцкая капліца і вадзяны млын. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска, уваходзіла ў склад маёнтку Гарадзішча, які належаў Ваньковічам. На 1845 год тут было 47 двароў. У 1860 годзе ў адным з сельскіх дамоў адкрылася царкоўна-прыходская школа.

Паводле перапісу насельніцтва Расійскай імпэрыі 1897 году ў Турцы налічвалася 158 двароў, пражывалі 972 чалавекі, меліся царкоўна-прыходская школа, капліца, вадзяны млын, хлебазапасны магазын, піцейная ўстанова. На пачатак XX стагодзьдзя было 175 двароў, 1087 жыхароў. У 1902 годзе пабудаваны новы драўляны будынак школы. На 1910 год тут было 56 вучняў (51 хлопчык і 5 дзяўчынак) з Турца і навакольных вёсак. Падчас рэвалюцыі 1905 году і ў верасьні 1908 году ў вёсцы адбываліся сялянскія хваляваньніі.

На 1917 год вёска ўваходзіла ў склад Дукорскай воласьці, тут было 176 двароў, 1092 жыхара. У кастрычніку 2017 году тут прайшоў зьезд салдацкіх камітэтаў 3-га Сыбірскага корпусу 2-й арміі Заходняга фронту, удзел у ім прынялі 200 дэпутатаў. З лютага па сьнежань 1918 году вёска была акупаваная немцамі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 г. — палякамі. 20 жніўня 1924 года населены пункт увайшоў у склад зноў утворанага Дукорскага сельсавета Сьмілавіцкага раёну.

Да 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Сьмілавіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 826 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 30.10.2009 N 219 «Об изменении административно-территориального устройства Минской области»
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі