Сьмілавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Сьмі́лавіцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Сьмілавічы.

Сьмілавіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сьмілавічы
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1938
Насельніцтва
  • 8777 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 1714
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі. 24 верасьня 1926 году сельсавет скасаваны. 27 верасьня 1938 году створаны ў складзе Рудзенскага раёну Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Карзуноўскага сельсавету. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну.

30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзены населеныя пункты Лісіцы і Смоленка Кліноцкага сельсавету, а населеныя пункты Гарадзішча, Крыніца, Турэц і Чаславое перададзены ў склад Кліноцкага сельсавету[1].

19 жніўня 2014 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Сьмілавічы і Жураўкавічы ліквідаванага Сьмілавіцкага пасялковага савету[2].

20 сакавіка 2018 году была ліквідавана вёска Жураўкавічы[3].

Літаратура

рэдагаваць