Турышчавічы
Туры́шчавічы[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 29 чал. (2004). Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад места Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю.
Турышчавічы | |
Першыя згадкі: | XVI ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 29 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′24″ пн. ш. 30°54′48″ у. д. / 52.99° пн. ш. 30.91333° у. д.Каардынаты: 52°59′24″ пн. ш. 30°54′48″ у. д. / 52.99° пн. ш. 30.91333° у. д. |
Турышчавічы на мапе Беларусі Турышчавічы |
На поўначы мяжуе зь лесам (урочышча Тарфяное). На поўдні мэліярацыйны канал, на ўсходняй ускраіне рака Сож (прыток ракі Дняпро).
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагодзьдзя як паселішча ў Чачэрскім старостве Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. 12 кастрычніка 1510 кароль Жыгімонт I Стары дараваў сяло двараніну К. Пішчыкаву. Паводле інвэнтара 1704 году — 5 дымоў, у 1726 — 11 дымоў, у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле вопісу 1765 году 22 дымы.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 году ў Чачэрской воласьці Магілёўскай губэрні, у валоданьні графа І. І. Чарнышова-Круглікава. У 1871 жыхары захапілі 77 дзесяцін абшарніцкага лесу і прадавалі найболей каштоўную драўніну, на што Чарнышоў-Круглікаў скрадзіўся міністру ўнутраных справаў. З 1880 дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 дзейнічала хлебазапасная крама. У 1909 годзе 351 дзесяціна зямлі.
З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа ў Аторскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1931 арганізаваны калгас. 35 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1704 — 5 дымоў; 1726 — 11 дымоў; 1765 — 5 дымоў (паводле перапісу)
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 30 двароў, 198 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 35 двароў, 249 жыхароў; 1959 — 192 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 12 гаспадарак, 29 жыхароў[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.