Рыбін тлушч

(Перанакіравана з «Тук»)

Ры́бін тлушч альбо тук[1] (па-лацінску: Oleum Jecoris Aselli, па-нямецку: Lebertran, па-ангельску: Cod liver oil, па-француску: huile de foie de morue) — жывёльны тлушч, які атрымліваецца зь вялікай, вагай у 1,3 —2,2 кг трохлопаснай тлушчавай печані траскі.

Тукавыя капсулы

Праз згаданую ўласьцівасьць рыбы роду траска (Gadus morhua) яе часам называюць «тлушчоўкай»[2].

Склад і ўласьцівасьці

рэдагаваць

Рыбін тлушч ўяўляе сабой адносна глейкую вадкасьць сьветла-жоўтага або чырвонага колеру, па кансістэнцыі якая нагадвае расьлінныя алею, але адрозную характэрным больш ці менш моцным рыбным пахам, абумоўленым клупанадонавай кісьлю. Шчыльнасьць рыбінага тлушчу складае ў сярэднім каля 0,925 г / см³. У астатнім фізычныя ўласьцівасьці супадаюць з такімі ў большасьці алеяў расьліннага паходжаньня.

Паводле хімічнага складу рыбін тлушч ўяўляе сумесь гліцэрыдаў, галоўным чынам алеінавай кісьлі (больш за 40 %), затым пальмітынавая (каля 25 %), поліненасычаных тоўстых кісьляў групы Амэга-6 (лінолевай парадку 2 %, арахідонавай 2—3 %) і амэга-3 (эйказапэнтаенавай 6-10 %, доказагэксаенавай 10—15 %, доказапэнтаенавай 2—5 %), малых колькасьцяў стэарынавай c18h36o2 (парадку 1—2 %) і зусім нязначных — воцатнай, алейнай, валяр’янавай, капрынавай і некаторых іншых. Акрамя таго, у рыбіным тлушчы зьмяшчаецца прыкладна 0,3—0,6 % халестэрыну ліпахромы, якія пад дзеяньнем раствору серчанай кісьлі дае характэрнае чырвонае афарбоўваньне. Таксама ў рыбіным тлушчы могуць утрымлівацца такія элемэнты як ёд (0,002—0,04 %), бром, Фосфар (да 0,02 %) і серка ў выглядзе арганічных злучэньняў. У рыбіным тлушчы абавязкова прысутнічаюць у невялікіх колькасьцях арганічныя і неарганічныя вытворныя азоту: аміяк, трымэтылямін, бутылямін, птамаіны, якія надаюць тлушчу горкі густ і непрыемны пах.

У залежнасьці ад складу, рыбін тлушч валодае наступнымі характэрнымі ўласьцівасьцямі: пры зьмешванбні некалькіх ягоных кропель з кропляй серчанай кісьлі, утвараюцца кольцы, афарбаваныя ў сіні колер, які пераходзіць у фіялетавы, чырвоны і, нарэшце, буры; гэтая рэакцыя характэрная для рыбінага тлушчу і залежыць ад прысутнасьці халестэрыну і ліпахрому; элаідынавая проба дае адмоўны вынік, што дазваляе адкрыць падмешку расьлінных алеяў, якія ня сохнуць; ёдный лік рыбінага тлушчу складае прыкладна 130 адзінак, што дазваляе адкрыць падмешку расьлінных алеяў, якія высыхаюць. Акрамя таго, рыбін тлушч лёгка паддаецца затляненьню тленам паветра і лёгка эмульгуецца.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Вацлаў Ластоўскі. Тэрміналёгія да анатоміі і фізыялёгіі // ARCHE Пачатак. — Мн: 2010. — № 11. — С. 382.
  2. ^ Тлушчоўка // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Рыбий жир (рас.). Рыбий жир. Праверана 10 кастрычніка 2024 г.