Томас Вэнцлава
То́мас Вэнцлава (Вя́нцлава; па-летувіску: Tomas Venclova; 11 верасьня 1937, Клайпеда, Летува) — літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык.
Томас Вэнцлава | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1937[1] (85 гадоў) |
Бацькі | Антанас Вэнцлава[1] |
Сужэнец | Nataša Ogaj[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, гісторык літаратуры |
Гады творчасьці | 1957 — цяпер |
Мова | польская мова, расейская мова[1], ангельская мова[1] і летувіская мова[1] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Біяграфічныя зьвесткіРэдагаваць
Сын летувіскага пісьменьніка Антанаса Вэнцлавы. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. У пачатку 1968 году ён разам з расейскімі дысыдэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысыдэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзясятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысыдэнцкай дзейнасьці — напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Летувы, меў дачыненьне да стварэньня ў 1976 годзе літоўскай Хельсынскай групы. У 1977 годзе з-за перасьледу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 2018 прафэсар-эмэрыт Ельскага ўнівэрсытэту вяртаецца ў Вільню пасьля саракагадовай эміграцыі[3][4]. У 1950-я — 1960-я гады ня раз бываў у БССР. Наведаў Беларусь зноў у красавіку 2019, дзе прыняў удзел у прэзэнтацыі першага кніжнага выданьня яго вершаў па-беларуску і ў другім фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Усклаў кветкі ў мэмарыяле памяці ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.
Беларускія перакладыРэдагаваць
- Выбраныя вершы. Пераклалі Л.Баршчэўскі, А.Хадановіч, А.Мінкін, А.Разанаў, В.Вячорка. Мн., 2019. («Паэты планеты»).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д е Satkauskytė D. Tomas Venclova // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)
- ^ Deutsche Biographie (ням.) — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
- ^ Писатель Томас Венцлова переезжает жить в Вильнюс
- ^ Томас Венцлава вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі(недаступная спасылка)