Таўсты́кі[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 11 чал. (2010). Знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Яшчыцы (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 82 км ад Гомелю.

Таўстыкі
Першыя згадкі: XVI ст.
Былая назва: Таўстыкавічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Навамаркавіцкі
Насельніцтва: 11 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 30°1′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 30.01667° у. д. / 52.6; 30.01667Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 30°1′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 30.01667° у. д. / 52.6; 30.01667
Таўстыкі на мапе Беларусі ±
Таўстыкі
Таўстыкі
Таўстыкі
Таўстыкі
Таўстыкі
Таўстыкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Выяўлены археолягамі курганны магільнік (12 насыпаў за 0,1 км на поўнач ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як паселішча Таўстыкавічы (3 службы) у Горвальской воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1510 годзе кароль Жыгімонт I Стары падараваў яго намесьніку Горвальскому, двараніну Б. Грыгарэвічу.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1879 годзе згадана ў ліку населеных пунктаў Горвальскага царкоўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 году ў Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. Побач знаходзілася мястэчка Таўстыкаўская Рудня. У 1909 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а напачатку 1920-х школа пераведзеная ў нацыяналізаваны будынак.

У 1933 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс». У часе нямецка-савецкай вайны акупанты стварылі ў вёсцы апорны пункт, разгромлены партызанамі ў лютым 1943 году. Карнікі спалілі 86 двароў і забілі 15 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 27 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілкі). 82 жыхары загінулі на фронце. Недоўгачасовы час у траўні — чэрвені 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. У 1971 годзе ў вёску перасялілася частка жыхароў суседняй вёскі Белая Галінка (у наш час не існуе). У складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Прыбудак).

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць