Прыбудак
Прыбу́дак[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 378 чал. (2004). Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 122 км ад Гомелю.
Прыбудак | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Навамаркавіцкі |
Насельніцтва: | 378 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′15″ пн. ш. 30°4′19″ у. д. / 52.62083° пн. ш. 30.07194° у. д.Каардынаты: 52°37′15″ пн. ш. 30°4′19″ у. д. / 52.62083° пн. ш. 30.07194° у. д. |
Прыбудак на мапе Беларусі Прыбудак |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як сяло ў Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Магілёўскай губэрні. У 1879 годзе згадана ў ліку населеных пунктаў Горвальскага царкоўнага прыходу. У 1916 годзе ў наёмнай хаце адкрылася школа.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Усход», працаваў вятрак. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў баях каля вёскі загінулі 12 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У сьнежні 1943 году — красавіку 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. 52 жыхары загінулі на фронце. У 1971 годзе ў вёску перасялілася частка жыхароў суседняй вёскі Белая Галінка (у наш час не існуе). Цэнтар калгасу «Зорка». Працуюць швейная майстэрская, дзевяцігадовая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя ясьлі-сад, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі, крама.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 26 двароў, 193 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 50 двароў; 1959 — 259 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 130 гаспадарак, 378 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.