Тапілішкі
Тапі́лішкі[1] (таксама сустракаецца — Тапілі́шкі[1]) — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лядзкага сельсавету.
Тапілішкі | |
трансьліт. Tapiliški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Шчучынскі |
Сельсавет: | Лядзкі |
Насельніцтва: | 798 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1514 |
Паштовы індэкс: | 231530 |
СААТА: | 4258835081 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′11″ пн. ш. 24°43′12″ у. д. / 53.63639° пн. ш. 24.72° у. д.Каардынаты: 53°38′11″ пн. ш. 24°43′12″ у. д. / 53.63639° пн. ш. 24.72° у. д. |
± Тапілішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Да 2002 году ўваходзіла ў склад Шчучынскага сельсавету[2].
Гісторыя
рэдагавацьУ 1865 годзе вёска (68 рэвіскіх душ, Шчучынскай воласьці Лідзкага павету, валоданьне Друцкіх-Любецкіх). У 1893 годзе — 123 жыхары; у 1905 годзе — 205 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная лясная старожка.
3 1921 году ў Шчучынскай гміне Лідзкага, потым Шчучынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе 30 двароў, 196 жыхароў і лесьнічоўка (9 жыхароў).
У 1940 годзе вёска налічвала 79 двароў, 249 жыхароў; былая лесьнічоўка — 11 жыхароў.
З 20.9.1944 году ў Гарадзенскай вобласьці. У 1950 годзе ў вёску пераселеныя жыхары хутару Баранаўшчына (у 1940 годзе былы фальварак, 4 дамы, 19 жыхароў).
Інфраструктура
рэдагаваць- Клюб
- Бібліятэка
- Крама
- Лазьня
- Птушкарэпрадуктар
Славутасьці
рэдагаваць- Тапілішкаўскія валуны, на паўднёвай ускраіне вёскі — геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня
Насельніцтва
рэдагаваць- 2001 — 279 двароў, 858 жыхароў
- 2002 — 281 двор, 876 жыхароў
- 2009 — 798 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)