Лядзкі сельсавет (Шчучынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ля́дзкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лядзк.

Лядзкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лядзк
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Насельніцтва
  • 1723 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 16 ліпеня 1954 году ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднанья скасаваных Еўлашоўскага і Шынкавецкага сельсаветаў[1].

25 лютага 1961 году да сельсавету далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавету.

12 сакавіка 1973 году ў склад Дэмбраўскага сельсавету перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[2]. У 1976 годзе ў склад Дэмбраўскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка і хутары Пятрэлеўшчына і Лядзк Высокі[3].

25 верасьня 2002 году ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавету перададзена вёска Тапілішкі[4].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2287 чалавек[5], зь іх 61,3 % — палякі, 32,4 % — беларусы, 2,8 % — расейцы[6].

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  4. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
  5. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года