Эрык Сьвірскі
Ян Эрык Сьвірскі (? — па 1443) — літоўскі баярын, пачынальнік роду Сьвірскіх.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1434 |
Род | Сьвірскія |
Жонка | Дарота Сонька |
Дзеці | Івашка, Некраш, Юры, Даўгерд, Пётар, Міхайла, Талімонт |
Імя
рэдагавацьЭрых, Эйрых або Эрык, пазьней таксама Ірык (Erich, Eurich, Erik, Yric, Orikus[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerðr, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[4], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Мондрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Monderich) — ад гоцкага reiks 'магутны'[5], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Eryk[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ericus et Romani Swirzkych [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[8]; Cricus de Swirsk (27 лютага 1434 году)[9]; Johannes alias Crig (13 ліпеня 1443 году)[10]; Johannis alias Krik ducis de Swyr (28 верасьня 1449 году)[11].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага роду Сьвірскіх, меў брата Рамана.
У 1433 годзе разам з братам засьведчыў Троцкую ўмову, а ў 1434 годзе — Гарадзенскую ўмову з Польшчай.
Ажаніўся з Даротай Сонькай. У шлюбе меў сыноў Івашку, Некраша, Юрыя, Даўгерда, Пятра, Міхайлу і Талімонта[12].
У 1443 годзе разам з жонкай зрабіў наданьне віленскім франкішканам. У 1449 годзе ўпамінаецца як нябожчык, калі яго жонка надала віленскім францішканам дзесяціну зь зямлі ў Мядзеле.
Мова і культура
рэдагавацьКарыстаўся пячацьцю з рускім надпісам «ПЕЧАТЬ ІЕРИКОСОВА» (Гарадзенская ўмова, 1434 год)[13], яго брат — «ПЕЧАТЬ РОМАНОВА» (Троцкая унія, 1433 год)[14], жонка — «КНЯЗЯ … ПЕЧАТЬ»[11][15].
У сваёй лацінамоўнай грамаце 1443 году абумовіў наданьне «грычкі» (et precipue gryczky)[16], сьведкамі чаго выступілі паны Юры Гастоўтавіч (Georgio Gottoltowicz), Аляксандар Ядогавіч (Alexandro Yadogowycz), Юшка Радзівілавіч (Yusko Radywylowycz) ды іншыя. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[17].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Orikus, Nordic Names
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 465—466.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 225.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 43.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 202.
- ^ а б Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
- ^ Tęgowski J. O kniaziach Świrskich do końca XV wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 12 (2007). S. 195.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 178, 203, 205.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 177.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)