Сінькі (Смаргонскі раён)
вёска ў Сінькоўскім сельсавеце Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Сінькі́[1] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці, на рацэ Драі. Сінькі ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Сінькоўскага сельсавету.
Сінькі | |
трансьліт. Sińki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Сінькоўскі |
Вышыня: | 180—200 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 321 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231011 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′40″ пн. ш. 26°27′26″ у. д. / 54.36111° пн. ш. 26.45722° у. д.Каардынаты: 54°21′40″ пн. ш. 26°27′26″ у. д. / 54.36111° пн. ш. 26.45722° у. д. |
± Сінькі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьРазьмешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні, за 90 км паўночны заход ад Менску.
У сярэдзіне XIX — пачатку XX стагодзьдзяў сядзіба зь вёскай у Беніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць Антушэвічаў. Паводле інвэнтара 1864 году ў вёсцы 40 жыхароў. У 1889 годзе 11 двароў, 75 жыхароў (усе праваслаўнага веравызнаньня). У 1901 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. З 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1864 год — 40 жыхароў; 1889 год — 11 двароў, 75 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 363 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 134 двары, 319 жыхароў; 2010 год — 321 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы функцыянуюць: фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 353
Літаратура
рэдагаваць- Дулеба Г.І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.