Сяргей Лабандзіеўскі
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі (нар. 19 чэрвеня 1964, Залесьсе, Барысаўскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР[1]) — беларускі гукарэжысэр.
Сяргей Лабандзіеўскі | |
Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | рэжысэр |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1991 годзе скончыў факультэт робататэхнічных сыстэмаў БПІ[1]. У 1988–1992 гадох працаваў тэнікам-інжынэрам пры АН БССР[1]. У 1992–2001 гадох музычны рэдактар на Беларускім радыё[1]. У 1995–1996 гадох музычны рэдактар і гукарэжысэр Радыё 101,2[1]. У 1997–2001 гадох гукарэжысэр Радыё «Рокс»[1]. У 1998–2003 гадох гукарэжысэр тэлерадыёкампаніі «Мір(ru)»[1].
Працаваў на студыях гуказапісу ў Беларусі, Расеі, Польшчы, таксама на беларускіх радыёстанцыях як музычны рэдактар, вядучы музычных праграм і гукарэжысэр. Аддае перавагу «жывым» кірункам музыкі — року, блюзу, джазу, рабіў запісы камэрнай, харавой і фальклёрнай музыкі.
Браў удзел у стварэньні альбомаў і правядзеньні канцэртаў žygimont VAZA, «Крамбамбуля», Zet, IQ48, «Новае Неба», N.R.M., Зьмітра Вайцюшкевіча, Pomidoroff, «Экивоки», Л.О.М., Naka, Yo-Yo, «Народны Альбом», «Я нарадзіўся тут», Personal Depeche, ды многіх іншых. Займаецца таксама мастэрынгам і рэстаўрацыяй фанаграм, гукам для дакумэнтальнага кіно.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Д.П., фота Д.П. ЛАБАНДЗІЕЎСКІ СЯРГЕЙ «ШЛЁМА» (Лобандиевский Сергей «Шлёма», Labandziewski Siarhiej) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 157. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8