Сяргей Корсак
Сярге́й Ко́рсак (нар. 24 лютага 1989 году, Маладэчна, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Сяргей Корсак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 лютага 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2009 | Маладэчна-2018 | 49 (14) |
2010—2011 | Партызан Менск | 43 (4) |
2012 | Смаргонь | 24 (0) |
2013 | Нафтан | 11 (0) |
2013 | → Слуцак | 15 (2) |
2014 | Гарадзея | 0 (2) |
2014—2015 | Узда | 37 (30) |
2015—2017 | Крумкачы | 35 (7) |
2017 | Тарпэда Менск | 10 (1) |
2018 | Ліда | 28 (4) |
2019 | Крумкачы | 10 (3) |
2019—2020 | Маладэчна-2018 | 19 (16) |
2020 | Макслайн | 1 (0) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корсак.
Кар’ера
рэдагавацьЗь веку 15 гадоў навучаўся ў школе менскага «Дынама»[2], але дарослую кар’еру пачынаў у другалігавым клюбе «Маладэчна». У 2010 годзе перабраўся ў менскі «Партызан». Пасьля спыненьня існаваньня клюбу прыяднаўся да «Смаргоні». У студзені 2013 году падпісаў кантракт з «Нафтанам» на 2 гады[3].
Ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе і ў жніўні таго ж году быў аддадзены ў арэнду «Слуцку». Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе, але па заканчэньні сэзона пакінуў клюб. У сакавіку 2014 году перайшоў у «Гарадзею»[4], але хутка пасьля пачатку чэмпіянату быў аддадзены ў арэнду ў клюб Другой лігі «Беліта-Вітэкс»[5]. У складзе узьдзенскага клюбу быў ключавым гульцом, з 22 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. Сэзон 2015 году таксама пачаў у клюбе з Узды (у чэрвені клюб зьмяніў назву «Беліта-Вітэкс» на «Ўзда»).
У ліпені 2015 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Крумкачы»[6]. У сэзоне 2016 гуляў за «Крумкачы» ў Найвышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў асноўным складзе і на замену. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўму і пазьней ня здолеў вярнуцца ў стартавы склад, толькі тройчы зьявіўшыся на замену ў чэмпіянаце. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Крумкачы»[7]
У ліпені 2017 году перайшоў у менскае «Тарпэда»[8]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Ліда»[9], дзе хутка замацаваўся ў асноўным складзе. У лютым 2019 году перайшоў у НФК[10]. У жніўні 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Маладэчна»[11] ды пакінуў сталічную каманду ў жніўні таго ж году[12]. Пасьля вярнуўся ў «Маладэчна]»[13].
У ліпені 2020 году перайшоў у рагачоўскі «Дняпро»[14], аднак пасьпеў правесьці за новую каманду толькі адную сустрэчу, пасьля чаго ў жніўні быў дыскваліфікаваны АБФФ на два гады за ўдзел у дамоўных матчах у сэзоне 2018 году[15].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Узда | 2015 | Другая ліга | 8 | 8 |
Крумкачы | Першая ліга | 10 | 4 | |
2016 | Найвышэйшая ліга | 22 | 3 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 | |
Тарпэда Менск | Першая ліга | 10 | 1 | |
Ліда | 2018 | Першая ліга | 28 | 4 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergey Korsak // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Пришел к тому, что книги интереснее фильмов». Что нужно знать о новичке «Крумкачоў» (рас.) Архіўная копія ад 2015-07-11 г.
- ^ Нападающий «Сморгони» Сергей Корсак перешел в «Нафтан». «Прессбол» (рас.)
- ^ Цывилько, Яхно, Едешко и Корсак подписали контракты с «Городеей». Football.by (рас.)
- ^ Сергей Корсак отдан в аренду. ФК «Гарадзея» (рас.)
- ^ «Крумкачы» подписали лучшего бомбардира второй лиги Сергея Корсака (рас.)
- ^ "Крумкачы" расстались с Корсаком и Кривулькиным (рас.)
- ^ Сергей Корсак стал игроком минского «Торпедо» (рас.)
- ^ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с «Лидой» (рас.)
- ^ Корсак стал игроком НФК (рас.)
- ^ Корсак пополнил ряды «Молодечно» (рас.)
- ^ НФК расстался с Корсаком (рас.)
- ^ Корсак пополнил ряды "Молодечно" (рас.)
- ^ Рогачевский "Днепр" подписал девять новичков в преддверии второго круга чемпионата (рас.)
- ^ Огар, Богунов и еще 7 футболистов дисквалифицированы на 2 года за участие в договорных матчах и другие решения ДК АБФФ (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Слуцку» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)