Музэй гісторыі гораду Менску
Дзяржаўная ўстанова «Музэй гісторыі гораду Менску», Музэй гісторыі Менску — музэй гісторыі гораду Менску[1].
Музэй гісторыі гораду Менску | |
вул. Рэвалюцыйная, 10 | |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
---|---|
Адрас | г. Менск, вул. Рэвалюцыйная, 6а, 8а, 10 |
Створаны | 8 траўня 2010 г. |
Дырэктар | Галіна Ладзісава |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′9.61″ у. д. / 53.9031472° пн. ш. 27.5526694° у. д.Каардынаты: 53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′9.61″ у. д. / 53.9031472° пн. ш. 27.5526694° у. д. |
± Музэй гісторыі гораду Менску | |
guir.minsk.gov.by/kultur… |
Уласьнік — упраўленьне культуры Менгарвыканкаму, дата рэгістрацыі — 24.05.2010, дата атрыманьня статусу «камунальная» — 08.04.2010, СААТА — Цэнтральны раён[2]
Гісторыя
рэдагавацьСтвораны рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту ад 8 красавіка 2010 году № 815[2].
Разьмясьціўся ў двухпавярховых цагляных будынках тыпавой гарадзкой забудовы другой паловы XIX стагодзьдзя. Будынкі зьяўляюцца помнікамі архітэктуры міжнароднага значэньня, занесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь) агульнай плошчай 860 м².
Ва ўнутраным дворыку музэю — выстаўка аднаго твора Ўладзімера Жбанава — скульптурная кампазыцыя «Гусар» (2004 г., бронза, ліцьцё)[3].
Экспазыцыя
рэдагавацьАснову фондаў музэю складае калекцыя архэалягічных раскопак Менску XI—XIX стагодзьдзяў: кераміка, вырабы са скуры, косьці, дрэва, мэталу, ювэлірныя ўпрыгожваньні, прадметы нумізматыкі й г. д. Плянуецца адкрыцьцё экспазыцыі прысьвечанай уласна гісторыі Менску, але частка залі будзе выкарыстоўвацца для часовых экспазыцыяў[4].
Вядзецца навуковая распрацоўка стацыянарных экспазыцыяў Менскага замчышча (пр. Пераможцаў, 2), сядзібнага быту ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе (праезд Чыжэўскіх, 8), мастацкай галерэі М. А. Савіцкага (пл. Свабоды, 15).[4]