Мікалай Ладуцька

беларускі дзяржаўны дзяяч

Мікала́й Алякса́ндравіч Ладу́цька (нар. 1959, Менск) — колішні старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту; генэрал-маёр.

Мікалай Ладуцька
М. Ладуцька ў 2010 годзе
М. Ладуцька ў 2010 годзе
Старшыня Менгарвыканкаму (мэр Менску)
10 чэрвеня 2009 — в. а.
з 25 чэрвеня 2010 — 6 лістапада 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Міхаіл Паўлаў
Наступнік: Андрэй Шорац
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1959
Менск, БССР
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені мэдаль «За працоўныя заслугі»
ордэн Славы і гонару Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

рэдагаваць

Мікалай Ладуцька скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяперашні БНТУ) у 1981 годзе і Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе. Працаваў у будаўніцтве і камсамольскім руху. У 2003 годзе стаў дырэктарам Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму і ўдзельнічаў у будаўніцтве новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі[1], у 2006 годзе — галавой адміністрацыі Фрунзэнскага раёну. 24 верасьня 2007 году быў прызначаны намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму[2].

10 чэрвеня 2009 быў прызначаны выканаючым абавязкі старшыні Менгарвыканкаму ў сувязі зь перанесенай Міхаілам Паўлавым апэрацыяй[3]. 25 чэрвеня 2010 году быў прызначаны старшынём Менгарвыканкаму[4].

4 лістапада 2011 Аляксандар Лукашэнка прысвоіў Мікалаю Ладуцьку званьне генэрал-маёра[5].

6 лістапада 2014 вызвалены з пасады старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту[6].

  1. ^ Кто такой Николай Ладутько?  (рас.) // Народная Воля. 23 чэрвеня 2009
  2. ^ Николай Ладутько назначен заместителем председателя Мингорисполкома (рас.) Белорусские новости Праверана 13 красавіка 2011 г.
  3. ^ Обязанности председателя Мингорисполкома исполняет Николай Ладутько (рас.). Белорусские новости (10 чэрвеня 2009). Праверана 13 красавіка 2011 г.
  4. ^ Николай Ладутько стал мэром Минска без всяких и.о. (рас.). Белорусские новости (25 чэрвеня 2010). Праверана 13 красавіка 2011 г.
  5. ^ Кіраўнікі аблвыканкамаў сталі генерал-губернатарамі. Наша НіваПраверана 4 лістапада 2011 г.
  6. ^ Мэр Мінска Мікалай Ладуцька адпраўлены ў адстаўку. Наша Ніва (6 лістапада 2014). Праверана 7 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мікалай Ладуцькасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Мікалай Ладуцька(недаступная спасылка) - сайт Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (рас.)