Эжэн Янэска

(Перанакіравана з «Эжэн Ёнэско»)

Эжэн Ёнэско (па-француску: Eugène Ionesco; 26 лістапада 1909, Слаціне, Румынія — 28 сакавіка 1994, Парыж, Францыя) — францускі драматург, адзін зь вядучых прадстаўнікоў нелягічнай, трагікамічнай драмы, якая атрымала назву «тэатар абсурду».

Эжэн Ёнэско
Eugène Ionesco
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Eugen Ionescu
Нарадзіўся 26 лістапада 1909
Сьцяг Румыніі Слаціне
Памёр 28 сакавіка 1994
Сьцяг Францыі Парыж
Пахаваны
Сужэнец Rodica Ionesco[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, празаік
Гады творчасьці 1932[1]1994[1]
Кірунак тэатар абсурду, дадаізм
Жанр п’еса, раман, аповед, навэла, эсэ
Мова француская
Дэбют «Лысая сьпявачка» (1950)
Значныя творы «Насарогі»
Прэміі
Узнагароды
Афіцыйны сайт

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся Ёнэско 26 лістапада 1909 году ў Слаціне, Румынія. Бацькі немаўляткам перавезьлі яго ў Парыж, і першай яго мовай стала француская. Да адзінаццацігадовага ўзросту маленькі Эжэн жыў у францускай вёсцы Ля Шапэль-Антэнэз. Сельскае жыцьцё было шчасьлівым часам для яго, менавіта ўспаміны дзяцінства ўвасобіліся ў творчасьці сталага Ёнэско.

У 1920 годзе Эжэн пераехаў у Парыж, але пражыў там ня больш за два гады. Ва ўзросьце трынаццаці гадоў Ёнэско вяртаецца ў Румынію й да дваццаці шасьці гадоў падзеі яго жыцьця працякалі ў Бухарэсце. Уплыў францускай і румынскай культуры на сьветапогляд будучага пісьменьніка й драматурга было супярэчлівым, дваістым.

Паступіўшы ў Бухарэсцкі ўнівэрсытэт, Эжэн вывучаў француская мову й літаратуру. Для сябе ў гэтым ён бачыў адмысловую карысьць. На працягу некалькі гадоў пасьля пераезду ў Румынію француская мова стала забывацца. Разумець яго правільна й размаўляць на ёй Ёнэско мог, а вось здольнасьць да пісьмовай творчасьці паступова страцілася. Гэта акалічнасьць падпіхнула яго да стараннага паўтору й замацаваньню ведаў. З 1929 году Эжэн сам заняўся выкладаньнем францускае. У гэты пэрыяд пачало зараджацца яго літаратурнае майстэрства.

Ва ўзросьце дваццаці гадоў Ёнэско вяртаецца ў Парыж, у гэты раз з намерам пражыць там доўга. У 1938 годзе ён абараніў філязофскую доктарскую дысэртацыю ў Сарбоне, распавёўшы ў ёй «Пра матывы страху й сьмерці ў францускай паэзіі пасьля Бадлера».

Яшчэ ў часы вучобы ва ўнівэрсытэце Бухарэсту Эжэн сутыкнуўся з праявай нацыяналістычных і прафашысцкіх настрояў, якія панавалі ў моладзевым грамадзтве. Сваёй творчасьцю Ёнэско імкнецца паказаць непрыманьне гэтай «моднай» тэндэнцыі. Малады пісьменьнік ненавідзеў любую праяву таталітарызму й ідэалягічны ціск на людзей. Гэту ідэю ён увасобіў у п’есе «Насарогі», якая затым стала адной з самых папулярных у яго творчасьці.

У 1970 годзе Эжэн Ёнэско стаў чальцом францускай Акадэміі Навук. На рахунку Эжэна ўжо было тады мноства п’ес, а таксама аповедаў, эсэ й біяграфічных успамінаў: «Фатаграфія палкоўніка» (1962), «Драбкі з дзёньніка» (1967), «Мінулае сапраўднае, сапраўднае мінулае» (1968) і шматлікія іншыя. У 1974 году Ёнэско стварыў знакаміты раман «Пустэльнік».

Памёр Ёнэско ў Парыжы 28 сакавіка 1994 году пасьля цяжкай і пакутлівай хваробы.

Творчасьць

рэдагаваць

Сытуацыі, характары й дыялёгі яго п’ес вынікаюць хутчэй выявамі й асацыяцыямі сну, чым паўсядзённай рэальнасьці. Мова ж з дапамогай пацешных парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых славесных гульняў вызваляецца ад звыклых значэньняў і асацыяцый. Сюррэалізм п’ес Ёнэско вядзе сваё паходжаньне ад цыркавога блазнаваньня, фільмаў Ч.Чапліна, Б.Кітана, братоў Маркс, антычнага й сярэднявечнага фарсу. Тыповы прыём — нагрувашчваньне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць актораў; рэчы знаходзяць жыцьцё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы.

У «трагедыі мовы» «Лысая сьпявачка» (La cantatrice chauve, 1950), першай п’есе Ёнэско, малюецца сьвет, які сышоў з розуму, «крах рэальнасьці». Ёнэско напісаў таксама раман «Пустэльнік» (La solitaire, 1974) і некалькі сэрый дзіцячых кніг.

  • 1950 «Лысая сьпявачка» (La cantatrice chauve)
  • 1951 «Урок» (La leon)
  • 1952 «Крэслы» (Les chaises)
  • 1953 «Новы жыхар» (Le nouveau locataire)
  • 1957 «Будучыня ў яйках» (L’Avenir est dans les eufs)
  • 1959 «Забойца па пакліканьні» (Tueur sans gages)
  • 1959 «Насарогі» (Rhinocros)
  • 1962 «Паветраны пешаход» (Le piton de l’air)
  • 1962 «Кароль памірае» (Le roi se meurt)
  • 1962 «Нататкі й абвяржэньні»
  • 1964 «Смага й голад» (La soif et la faim)
  • 1973 «Макбэт» (Macbett)
  • 1973 «Гэты страшэнны бардэль»
  • 1974 «Пустэльнік» (La solitaire)
  • 1975 «Чалавек з валізкамі»
  • 1980 «Вандраваньне сярод мерцьвякоў» (Le voyage chez les morts)

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Непадкупны забойца: [п’еса на 3 дзеі] / Эжен Ёнэско. Блюзнер: [п’еса на 4 дзеі] / Т’еры Манье. Хатка: [камедыя на 3 дзеі]: драматычныя творы: пераклад з французскай / Андрэ Русэн. — Мінск : З. Колас, 2009. — 242, [1] с. — (Бібліятэка французскай драматургіі; т. 3).
  1. ^ а б RKDartists (нід.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць