Сьпіс непрызнаных краінаў
Непрызнаныя краіны — агульная назва дзяржаўных утварэньняў, якія маюць усе прыкметы дзяржаўнасьці (кантроль над тэрыторыяй, сыстэма кіраваньня, фактычны сувэрэнітэт), але часткова ці поўнасьцю пазбаўленыя міжнароднага дыпляматычнага прызнаньня, і ня могуць выступаць у якасьці суб’екта міжнародных зносінаў.
Гісторыя Рэдагаваць
Праз стадыю «самаабвешчанай дзяржавы» прайшлі амаль усе дзяржавы, пачынаючы зь Нідэрляндаў (атрымалі міжнароднае прызнаньне толькі ў 1648 годзе, праз 70 гадоў пасьля атрыманьня фактычнай незалежнасьці), ЗША, краінаў Лацінскай Амэрыкі і г. д. У 1917—1918 гадах, пасьля распаду Расейскай, Аўстра-Вугорскай і Асманскай імпэрыяў, назіраўся рост колькасьці самаабвешчаных дзяржаваў. Некаторыя зь іх былі ліквідаваны (напрыклад Беларуская Народная Рэспубліка), іншыя атрымалі міжнароднае прызнаньне.
Сучасныя непрызнаныя дзяржавы Рэдагаваць
У 90-я гады ХХ стагодзьдзя зноў назіраўся рост колькасьці непрызнаных дзяржаваў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі (Нагорны Карабах, Прыднястроўе, Чачня, Паўднёвая Асэтыя, Абхазія, Сэрбская Краіна). На гэты раз міжнародная супольнасьць абвясьціла прыярытэт прынцыпу «нерухомасьці межаў» над прынцыпам «права на самавызначэньне».
Сьпіс непрызнаных дзяржаў Рэдагаваць
Часткова прызнаныя з фактычным кантролем сваёй тэрыторыі Рэдагаваць
- Кітайская Рэспубліка (Тайвань), кантралюе выспу Тайвань і некалькі невялікіх выспаў. Пасьля грамадзянскай вайны ў Кітаі ў 1949 годзе страціла дыпляматычнае прызнаньне і месца ў ААН на карысьць Кітайскай Народнай Рэспублікі 25 кастрычніка 1971 году Рэзалюцыяй 2758 Генэральнай Асамблеі ААН. У наш час прызнана толькі 24 дзяржавамі. Тайвань ажыцьцяўляе дыпляматычныя зносіны праз эканамічныя і культурныя прадстаўніцтвы.
- Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпру — знаходзіцца на поўначы Кіпру і была створаная пасьля ўварваньня турэцкіх вайскоўцаў на Кіпр у 1974 годзе. Абвясьціла аб сваёй незалежнасьці ў 1983 годзе. У 2004 годзе яе тэрыторыя была фактычна далучаная да Эўрапейскага Зьвязу як частка Рэспублікі Кіпр. Прызнана толькі Турцыяй і непрызнанай Абхазіяй.
- Абхазія ў Грузіі — зьяўляецца самаабвешчанай краінай сьвету. Разьмешчана паміж Каўказам і Чорным морам, зьяўлялася часткай Грузіі. У 2008 годзе апасьля эскаляцыі ўзброенага кафлікту ў Паўднёвай Асэтыі Абхазію прызнала Расея, пазьней Нікарагуа.
- Паўднёвая Асэтыя ў Грузіі, зьяўлялася часткай Грузіі. У 2008 годзе апасьля эскаляцыі ўзброенага кафлікту ў Паўднёвай Асэтыі і ўваходу расейскіх войскаў у Грузію Паўднёвую Асэтыю прызнала Расея, пазьней Нікарагуа.
Непрызнаныя дзяржавы з фактычным кантролем сваёй тэрыторыі Рэдагаваць
- Самалілэнд — знаходзіцца на паўночным захадзе Самалі. З траўня 1991 году паўночныя кланы абвясьцілі незалежную Рэспубліку Самалілэнд, якая ўключае 5 з 18 адміністратыўных рэгіёнаў Самалі.
- Прыднястроўе — знаходзіцца на левым беразе Днястра ў Малдове, узьнікла пры падтрымцы Расеі ў 1991 годзе. Узброеныя сілы Прыднястроўя былі ўзброеныя за кошт расейскага войска.
- Рэспубліка Каталёнія — краіна на заходнім поўдні Эўропы, мяжуе на поўначы з Францыяй і Андорай, на захадзе й на поўдні мае мяжу з Гішпаніяй. На ўсходзе мяжа йдзе па Міжземным моры. Краіна месьціцца на Пірэнэйскім паўвостраве ў паўднёва-заходняй частцы Эўропы.
Непрызнаныя дзяржавы з частковым кантролем сваёй тэрыторыі Рэдагаваць
- Нагорны Карабах — непрызнаная дзяржава, абвешчаная ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласьці і Шаўмянскага раёна Азэрбайджанскай ССР. Вобласьці Мартакерт, Мартуні і Шаўмян кантралююцца азэрбайджанскімі ўладамі.
- Вазырыстан у Пакістане
- Таміл-Ілам на Шры-Ланцы
- Пунтлэнд у Самалі
- Галмудух у Самалі
- Маахір у Самалі
Часткова прызнаныя дзяржавы, якія знаходзяцца пад вайсковай акупацыяй Рэдагаваць
- Заходняя Сахара — большай часткай кіруе Марока. Сахарская Арабская Дэмакратычная рэспубліка кіруе астатняй часткай. Заходняя Сахара прызнана 48 дзяржавамі, зьяўляецца ўдзельнікам Афрыканскага Зьвязу.
- Палестына — прызнана арабскімі і мусульманскімі дзяржавамі, але юрыдычна пад кантролем Ізраілю.
- Чачэнія — акупавана Расеяй, на яе тэрыторыі створана Чачэнская аўтаномная рэспубліка
- Крым — акупаваная Расеяй АР Крым і Севастопаль, на гэтай тэрыторыі створана Рэспубліка Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль.
Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад міжнародным кантролем Рэдагаваць
- Косава і Мэтохія — не прызнана і не абвешчана як незалежная краіна, але фактычна кіруецца ААН незалежна ад Сэрбіі з 1999 году. Юрыдычна зьяўляецца аўтаномнай правінцыяй Сэрбіі.
Часткова непрызнаныя краіны Рэдагаваць
- Ізраіль — не прызнаны большасьцю арабскіх і мусульманскіх краінаў, але прызнаны Эгіптам, Ярданіяй і Турэччынай.
- Кітайская Народная Рэспубліка не прызнана 24 краінамі, прызнаючымі Тайвань.
- Кіпр — не прызнаны Турэччынай.
- Косава — не прызнана большасьцю краінаў сьвету.