Сыдні Сам

нямецкі футбаліст

Сыдні Сам (па-нямецку: Sidney Sam; нарадзіўся 31 студзеня 1988 году, Кіль, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст нігерыйскага паходжаньня, які выступаў на пазыцыі ўінгера ці паўабаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Сыдні Сам
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 студзеня 1988(1988-01-31)[1][2] (36 гадоў)
Рост 174 см
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2010
2008—2010
2010—2014
2014—2017
2017
2017—2019
2019—2020
2020—2021
Гамбург II
Гамбург
Кайзэрсьляўтэрн (арэнда)
Баер
Шальке-04
Дармштат-98 (арэнда)
Бохум
Альтах
Антальяспор
46 (8)
4 (0)
59 (14)
92 (24)
13 (0)
13 (2)
42 (2)
22 (6)
25 (3)
Зборныя
2013 Нямеччына 5 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Пачаў гуляць як паўабаронца, але часам і нападнікам, у клюбах ніжэйшых дывізіёнаў. У пачатку сэзону 2004—2005 гадоў перайшоў у моладзевую акадэмію клюбу «Гамбург», а ў 2006 годзе быў пераведзены ў другую каманду клюбу. У сэзоне 2007—2008 гадоў далучыўся да першай каманды.

20 сьнежня 2007 году Сыдні дэбютаваў у Бундэсьлізе ў матчы супраць «Штутгарта», калі выйшаў на поле замест Давіда Яраліма. У сэзоне 2008—2009 гадоў далучыўся да клюбу «Кайзэрсьляўтэрн» на правах арэнды, тэрмінам на адзін сэзон на 1 ліпеня 2009 году[3].

У 2010 годзе Сам зьмяніў клюбную прапіску на «Баер», зь якім падпісаў пяцігадовы кантракт. Сэзон пачаў добрай гульнёй, а 8 лістапада 2010 году, згуляў супраць свайго былога клюбу «Кайзэрсьляўтэрну», дзе Сыдні быў абраны лепшым гульцом матчу.

8 студзеня 2014 году Сам падпісаў 4-гадовы кантракт з клюбам «Шальке-04», аднак перайшоў паводле дамовы ў новы клюб у чэрвені 2014 году. Сума транфсэру склала 2,5 млн эўра[4].

Міжнародная рэдагаваць

Сыдні гуляў за моладзевыя і юнацкія зборныя Нямеччыны і меў права выступаў за зборную Нігерыі, аднак у 2013 годзе быў выкліканы Ёахімам Лёвам у склад зборнай Нямеччыны, за якую дэбютаваў 29 траўня ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору, які прайшоў у ЗША.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Sidney Sam // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Sidney Sam // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Sam bleibt in der Pfalz. kicker.de.
  4. ^ S04 verpflichtet Nationalspieler Sidney Sam. Schalke 04

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць