Стаўрапольскі край
Стаўрапо́льскі край (па-расейску: Ставропольский край) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на поўдні эўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Калмыкіяй, Краснадарскім краем, Дагестанам, Чачэнскай рэспублікай, Растоўскай вобласьцю, Карачаева-Чаркесіяй і Кабардына-Балкарыяй.
Стаўрапольскі край | |
Ставропольский край | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Фэдэральная акруга | Паўночна-Каўкаская |
Эканамічная акруга | Паўночна-Каўкаская |
Статус | край Расеі[d] |
Уваходзіць у | Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Стаўрапаль |
Дата ўтварэньня | 13 лютага 1924[1] |
Кіраўнік | Аляксандар Чарнагораў |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Насельніцтва (2015) | 2 799 473 |
Шчыльнасьць | 42,31 чал./км² |
Плошча | 66 160 км² |
Месцазнаходжаньне Стаўрапольскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +3 |
Код ISO 3166-2 | RU-STA |
Тэлефонны код | 865 і 879 |
Код аўтам. нумароў | 26 і 126 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 13 лютага 1924 году пад назовам Паўднёваўсходняя вобласьць. З 16 кастрычніка 1924 меў назву Паўночна-Каўкаскі край, з 17 сакавіка 1937 — Арджанікідзаўскі край, з 12 студзеня 1943 — Стаўрапольскі край.
Геаграфія
рэдагавацьКрай разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Прадкаўказьзя і на паўночным схіле Вялікага Каўказу.
Карысныя выкапні — прыродны газ, нафта, полімэталы, будаўнічыя матэрыялы. Найболей вядомыя радовішчы: газу — Сэнгілееўскае і Паўночна-Стаўрапольска-Пелагіадзінскае; нафты — Праскавейскае. Вялікая частка тэрыторыі Стаўрапольскага краю занятая Стаўрапольскім узвышшам, што пераходзіць на ўсходзе ў Церска-Кумскую нізіна. На поўначы ўзвышша зьліваецца з Кума-Маныцкай ўпадзінай. У паласе перадгор’яў вылучаецца курортны раён Каўкаскіх Мінэральных Водаў з горамі-лякалітамі, вышынёй да 1401 (г. Бэштаў).
Асноўныя рэкі — Кубань, Кума з Подкумкам, Золкай і іншыя. Азёры нешматлікія: Тамбуканскае возера (з запасамі лячэбнай гразі), частка возера Маныч-Гудзіла, возера Цаган-Хак і іншыя.
Стаўрапольскі край разьмешчаны, збольшага, у стэпавай і паўпустыннай зонах. Глебы галоўным чынам чарназёмныя і каштанавыя. Пераважаюць разнатраўна-злакавыя і злакавыя стэпы, на ўсходзе і поўночным усходзе — палынава-злакавая расьліннасьць з саланцамі і саланчакамі. Стэпы большай часткай распаханы. На высокіх участках Стаўрапольскага ўзвышша — масівы шырокалісьцевых дубова-грабавых лясоў (участкі лесастэпу). У стэпе ёсьць грызуны (байбакі, палёўкі, хамякі, тушканчыкі і інш.), сустракаюцца вушасты вожык, ласка, лісіца, воўк. У плаўнях Кумы — камышовы кот і кабан. На азёрах і балотах шмат вадаплаўнай птушкі.
Гаспадарка
рэдагавацьАсноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (электратэхнічнае абсталяваньне, станкі, прыборы, аўтакраны, аўтапрычэпы), харчовая, лёгкая, здабыча нафты і газу, хімічная (мінэральныя ўгнаеньні), электраэнэргетычная, будаўнічых матэрыялаў, мэблевая.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на гадоўлі збожжа і сланечніка, вядучая роля ў жывёлагадоўлі належыць жывёлагадоўлі, танкаруннай авечкагадоўлі. Шырока разьвітае садоўніцтва, вінаградарства, птушкагадоўля, сьвінагадоўля, пчалярства.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва 2718 тыс. чалавек (2005, 2735,1 тыс. у 2002), шчыльнасьць насельніцтва 40,9 чал./км² , удзельная вага гарадзкога насельніцтва 56,2 %. Большасьць насельніцтва краю складаюць расейцы — 81,6 %. Традыцыйна вялікія ў краі этнічныя суполкі армянаў (5,5 %), украінцаў (1,7 %) і грэкаў (1,2). У апошнія дзесяцігодзьдзі ўзрасла колькасьць дагестанскіх народаў , асабліва даргінцаў — 1,5 %. Нагайцы і туркмэны, якія пражываюць на ўсходзе і паўночным усходзе зьяўляюцца нашчадкамі качавога насельніцтва краю да славянскага засяленьня. Для перадгорных раёнаў тое ж можна сказаць пра асэтынаў, адыскія народы і абазіны.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ склад краю ўваходзяць 26 раёнаў, 10 гарадоў краявога падпарадкаваньня, 10 гарадоў раённага падпарадкаваньня, 18 рабочых і курортных паселішчаў. Найбуйнейшыя гарады Стаўрапаль, Пяцігорск, Нявіннамыск, Кіславодзк, Будзёнаўск.