Стахоўцы
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Стахо́ўцы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Стахоўцы | |
трансьліт. Stachoŭcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Занарацкі |
Насельніцтва: | 174 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222382 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′36″ пн. ш. 26°46′14″ у. д. / 54.77667° пн. ш. 26.77056° у. д.Каардынаты: 54°46′36″ пн. ш. 26°46′14″ у. д. / 54.77667° пн. ш. 26.77056° у. д. |
± Стахоўцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўлялася вёскай і маёнткам у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Маёнтак зьяўляўся ўладаньнем Мінейкава. Вёска налічвала 19 двароў і 209 жыхароў. У маёнтку былі 1 двор і 6 жыхароў.
- 1897 год — у вёсцы была адчыненая школа граматы.
- 1904 год — вёска і маёнтак знаходзіліся ў складзе Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету. Вёска налічвала 385 жыхароў, маёнтак — 65 жыхароў.
- 1908 год — вёска налічвае 44 двары, насельніцтва складае 195 жыхароў.
- Падчас Першай сусьветнай вайны з 18 па 28 сакавіка 1916 году ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай апэрацыі.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 вёска налічвала 68 двароў і 281 жыхара.
- 1940 год — створаны калгас «Шлях Леніна».
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (68 двароў) і забілі 15 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1947 год — вёска і хутар Стахоўцы.
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас імя Леніна, у хутары створаны калгас «Камсамолец».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 165 жыхароў.
- З 20 кастрычніка 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 174 жыхары
- 30 лістапада 2007 году — 205 жыхароў[2]
- 1999 год — 170 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 55 двароў і 131 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаюцца сьвінагадоўчы комплекс, крама.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
- ^ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М.Г., Сивограков О.В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.