Старое Янчына

вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Старо́е Я́нчына[1]вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на левым беразе ракі Сха, за 25 км на паўночны ўсход ад Барысава. Старое Янчына ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.

Старое Янчына
трансьліт. Staroje Jančyna
Першыя згадкі: 1772
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Маісееўшчынскі
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва: 33 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222143
СААТА: 6208852107
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′33″ пн. ш. 28°37′36″ у. д. / 54.40917° пн. ш. 28.62667° у. д. / 54.40917; 28.62667Каардынаты: 54°24′33″ пн. ш. 28°37′36″ у. д. / 54.40917° пн. ш. 28.62667° у. д. / 54.40917; 28.62667
Старое Янчына на мапе Беларусі ±
Старое Янчына
Старое Янчына
Старое Янчына
Старое Янчына
Старое Янчына
Старое Янчына

Гісторыя

рэдагаваць

Найбольш старое адзначэньне Янчына на мапах можа быць аднесена да 1772 году. Тады была выдадзена мапа Польшчы Рыцы Заноні. На ёй указаны два Янчына: Вялікае і Малое. Але недакладнасьць разьмяшчэньня вёсак і шматлікія недакладнасьці мапы не дазваляюць зрабіць ніякіх адназначных высноваў. На мапе заходняй часткі Расейскай імпэрыі, якая была складзена пад рэдакцыяй Ф. Шэйберта ў 18211840 гадах, адзначана толькі вёска Янчына, прычым на месцы сёньняшняга Старога Янчына. Аднак ужо ў 1859 годзе на мапе даўняй Польшчы, якая ўбачыла сьвет у Парыжы, ёсьць як Старое, так і Новае Янчына.

30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Бродаўскага сельсавету ў склад Маісееўшчынскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 33 чалавекі
  • 1999 год — 71 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьвятога Духа
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 65
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць