Фэлікс Ражанскі
Фэ́лікс Ража́нскі (? — пасьля 1903) — беларускі паэт, мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Фэлікс Ражанскі | |
Род дзейнасьці | паэт, мэмуарыст |
---|---|
Дата нараджэньня | невядома |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | пасьля 1903 |
Месца сьмерці | Кракаў (?) |
Месца вучобы | |
Занятак | мэмуарыст, паэт |
Біяграфія
рэдагавацьПрацаваў каморнікам. У 1861 годзе увайшоў у Гарадзенскую рэвалюцыйную арганізацыю Кастуся Каліноўскага. Удзельнічаў у выданьні й распаўсюджваньні газэты «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод сялянаў.
У 1863 годзе, падчас Паўстаньня Кастуся Каліноўскага, далучыўся да паўстанцкіх атрадаў В. Урублеўскага. Быў афіцэрам спачатку Ваўкавыскага, а потым Бэльскага аддзелу інсургентаў, удзельнічаў у 11 баях на тэрыторыі Беласточчыны, Гарадзеншчыны і Ваўкавышчыны, у Белавескай, Сьвіслацкай, Сакольскай і Бужанскай пушчах, а пасьля паразы кампаніі выехаў у Галіцыю, дзе неўзабаве ажаніўся і стаў землеўладальнікам. Пасяліўся ў Кракаве, праз давераную асобу ён прыслаў адтуль некалькі сваіх фотаздымкаў для сяброў і знаёмых[1]
Памёр пасля 1903 году[1].
Творчасьць
рэдагавацьАўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы…», «Ах ты, мая чарнаброва…» (апублікаваная ў 1865 годзе былым паўстанцам І. Арамовічам) ды іншых, успамінаў «3 Гарадзенскага ваяводзтва» (1903), якія зьяўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х гадоў на Гарадзеншчыне, утрымліваюць важныя факты зь біяграфіі К. Каліноўскага.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Aramowicz I. Marzenia: Pamiętnik o ruchu partyzanckim w województwie Grodzieńskiem w 1863 i 1864 r. Bendlikon, 1865. S. 21-23;
- Гарадзенскія арганізацыя // Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Творы, дак. Мн., 1999.