Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая)

Альжбета Радзівіл (у дзявоцтве Шыдлавецкая, польск. Elżbieta Szydłowiecka; 1533[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]], Шыдловец — 1562, Вільня) — прадстаўніца арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага.

Альжбета Шыдлавецкая
Альжбета Радзівіл з Шыдлавецкіх
Альжбета Радзівіл з Шыдлавецкіх

Герб «Адравондж»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1533[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]]
Памерла 1562
Пахаваная
Род Шыдлавецкія
Бацькі Кшыштаф Шыдлавецкі[d]
Соф’я Таргавіцкая[d]
Дзеці Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», Юры Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Крысціна з Радзівілаў[d], Альжбета Радзівіл[d] і Ганна Магдалена з Радзівілаў[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіла з шляхецкага роду Шыдлавецкіх гербу «Адравондж», дачка Крыштапа, канцлера вялікага кароннага, і Соф’і з Таргавіска. Мела братоў Мікалая, Людвіка і Жыгімонта, а таксама сясьцёр Соф’ю, Крыстыну і Марыю. Вызнавала кальвінізм.

Згодна з дамовай паміж сваякамі, складзенай у 1536, атрымала дзьве траціны родавага маёнтку Шыдловец, рэшта адыйшла да сястры Крыстыны. У 1547, каб пазьбегнуць падзелу маёнтку і яго пераходу ў чужыя рукі[1], выкупіла частку сястры.

Выйшла замуж 12 лютага 1548 у Сандаміры за Мікалая Радзівіла «Чорнага». У шлюбе мела сыноў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа, Станіслава і Юрыя, а таксама дачок Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

  1. ^ Kierzkowski J. Kanclerz Krzysztof Szydłowiecki. T. 1. — Poznań 1912. S. 308.