Георг Нэсэльман
Георг Генрых Фэрдынанд Нэсэльман (ням. Georg Heinrich Ferdinand Nesselmann; 24 лютага 1811 — 7 сьнежня 1881) — пруска-нямецкі мовазнаўца. Аўтар тэрміну «балты» (увёў у навуковы ўжытак у 1845 годзе).
Георг Нэсэльман | |
па-нямецку: Ferdinand Nesselmann | |
Дата нараджэньня | 24 лютага 1811 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 студзеня 1881[1] (69 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, індоляг, арабіст, гісторык матэматыкі, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы |
Біяграфія
рэдагавацьАтрымаў адукацыю ў Кёнігсбэрскім унівэрсытэце. У 1843 годзе стаў экстраардынарным, а ў 1859 годзе ардынарным прафэсарам арабістыкі і санскрыту ў ім жа.
У 1879 годзе стаў адным з заснавальнікаў Летувіскага літаратурнага таварыства[2].
Навуковая і твочая дзейнасьць
рэдагавацьАўтар слоўнікаў летувіскай («Wörterbuch der littauischen Sprache», Кёнігсбэрг, 1851) і балтыйскай прускай («Thesaurus linguae prussicae», Бэрлін, 1865) моваў.
Пераклаў творы Крысьціёнаса Данэлайціса на нямецкую мову. Склаў зборнік летувіскіх народных песень на нямецкай мове («Lithuanische Volkslieder etc.», Бэрлін, 1853).
Крытыка
рэдагавацьДзеля штучнай папулярызацыі назвы «летувінінкі» ў 1850 годзе заявіў у сваім слоўніку, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці[a][3]. Неўзабаве, аднак, мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі паказаў, што Нэсэльман напраўду ўзяў адпаведную назву з выдадзенай у 1842 годзе кнігі Сыманаса Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), памылкова прыняўшы азначэньне «летувіска-горны» за сынонім «пруска-летувіскі»[4]. Апроч таго, Мікуцкі засьведчыў, што слова «kalnėnai» ('горныя, горцы') Даўкантас проста выдумаў[b][4].
Спроба Нэсэльмана назваць «летувісамі-горнікамі» прускіх летувісаў знайшла свой працяг у прэсе, калі ў 1867 годзе ў некалькіх выданьнях перадрукавалі артыкул з The Pall Mall Gazette(en), у якім аўтар даводзіў, што згадка ў тагачаснай расейскай статыстыцы пра «Zmudzo-Lethonians» як апошніх з «старажытных прусаў» ёсьць няслушнай, бо «…тэрмін жамойт… азначае нізоўца, у адрозьненьне ад летувісаў-вярхоўцаў Прусіі. <…> Але гэтыя жамойты ня ёсьць прусамі, але сапраўднымі летувісамі…»[c][5][6][7].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ ням. «Létuwninkai kalninni werden die Preußischen Littauer von den Russischen (Zémaiczei) genannt wegen des hügligen Terrains»
- ^ рас. «выдуманное г. Довконтом слово kalnienaj (горные, горцы)»
- ^ анг. «…term Zemaitis… meaning a Lowlander, as opposed to the Upper Lithuanians of Prussia. <…> But these Samogitians are not Prussians, but true Lithuanians…»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Вольтер Э. А. Литовское литературное общество // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1896 Т. XVIIa. — С. 817—818.
- ^ Nesselmann G. H. F. Wörterbuch der littauischen sprachen. — Königsberg, 1850. S. 174.
- ^ а б Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 109.
- ^ Trübner’s American and Oriental Literary Record. Nr. 23—24, 1867. P. 417.
- ^ The Eclectic Magazine: Foreign Literature. Vo. VI, 1867. P. 381.
- ^ Public Opinion. Vol. XI, 1867. P. 131.