Прэнскі раён

раён Летувы

Прэ́нскі раён (па-летувіску: Prienų rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ковенскім павеце Летувы. Знаходзіцца на поўдні краіны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Прэнскі раён
Prienų rajono savivaldybė
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус раён Летувы
Уваходзіць у Ковенскі павет
Адміністрацыйны цэнтар Прэны
Улучае 10 старостваў
Найбуйнейшыя гарады Езна, Бальберышкі
Дата ўтварэньня 1950[1]
Кіраўнік Антанас Густаіціс
Афіцыйныя мовы летувіская
Насельніцтва (2007)
34 020 (0,9%, 33-е месца)
Шчыльнасьць 33,7 чал./км²
Плошча 1031 км² (1,6%, 38-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 146,16 ± 111,16 м[1]
Месцазнаходжаньне Прэнскага раёну
Прэнскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 LT-36
Тэлефонны код +319
Паштовыя індэксы 59126[1]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паселішчы

рэдагаваць

У складзе Прэнскага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

  • 2 гарады — Прэны і Езна;
  • 3 мястэчкі — Бальберышкі, Пакуны і Вэйвера;
  • 401 вёска.

Колькасьць насельніцтва

рэдагаваць
  • Прэны — 11 353 чал;
  • Езна — 1476 чал;
  • Бальберышкі — 1180 чал;
  • Вэйвера — 1100 чал;
  • Стаклішкі — 940 чал;
  • Ішлаўжа — 840 чал;
  • Скраўджа — 727 чал;
  • Пакуны — 680 чал;
  • Герула — 561 чал;
  • Маўруча — 394 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У склад Прэнскага раёну ўваходзяць 10 старостваў:

  • Ашмінцкае (па-летувіску: Ašmintos seniūnija)
  • Бальберышкаўскае (па-летувіску: Balbieriškio seniūnija)
  • Ішлаўскае (па-летувіску: Išlaužo seniūnija)
  • Езнаўскае (па-летувіску: Jiezno seniūnija)
  • Новаўцкае (па-летувіску: Naujosios Ūtos seniūnija)
  • Пакунскае (па-летувіску: Pakuonio seniūnija)
  • Прэнскае гарадзкое (па-летувіску: Prienų miesto seniūnija)
  • Стаклішкаўскае (па-летувіску: Stakliškių seniūnija)
  • Шылавоцкае (па-летувіску: Šilavoto seniūnija)
  • Віверыцкае (па-летувіску: Veiverių seniūnija)
  1. ^ а б в Prienų rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)