Яўген Прэйгерман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:01, 7 кастрычніка 2021

Яўген Прэйгерман (нар. 6 жніўня 1986 г.[1]) — беларускі палітоляг, міжнародны прапагандыст і лябіст рэжыму Лукашэнкі.

Яўген Леакардзевіч Прэйгерман
Род дзейнасьці палітоляг, прапагандыст
Дата нараджэньня 6 жніўня 1986 г.
Месца нараджэньня Віцебск, БССР
Занятак палітоляг, прапагандыст
Месца працы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску.

У 2009 г. скончыў факультэт міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта[2].

У 2006—2007 гг. навучаўся ў Вышэйшай народнай школе г. Карлскруна (Швэцыя), у 2009—2010 гг. — у магістратуры па праграме «Эўрапейская палітыка» ва Ўнівэрсытэце Сасэкса (Вялікая Брытанія).

У студэнцкія часы арганізаваў суполку «Лібэральны клюб», якая пэўны час была блізкая да Аб’яднанае грамадзянскае партыі і Яраслава Раманчука, але пасьля выбараў 2010 года адыйшла ад апазыцыйных колаў[2].

У 2015 годзе «Лібэральны клюб» ператварыўся ў "экспэртную ініцыятыву «Менскі дыялёг», якая ў наступныя гады ператварылася ў міжнародны прапагандысцкі праект рэжыма Лукашэнкі. Суполка выступала арганізатарам аднайменнай канфэрэнцыі па міжнародных адносінах, у якой бралі ўдзел высокапастаўленыя прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку сам Аляксандар Лукашэнка.

Крытыка, прапагандысцкая дзейнасьць

Яўген Прэйгерман неаднаразова абвінавачваўся ў працы на рэжым Лукашэнкі ў якасьці прапагандыста і лябіста[3][4]. У прыватнасьці, палітык Франак Вячорка называў Прэйгермана членам «групы падтрымкі Лукашэнкі»[5] і «пратэжэ» лукашэнкаўскага міністра замежных справаў Уладзімера Макея[6]. Са спасылкай на аднакашнікаў Прэйгермана Вячорка заяўляў, што Макей падпісваў таму рэкамэндацыйныя лісты для атрыманьня заходніх стыпэндый[6].

Паводле «Нашай Нівы», стварэньне «Менскага дыялёгу» супала з спробамі рэжыму Лукашэнкі стаць перамоўнай пляцоўкай для Расеі і Ўкраіны на фоне расейска-ўкраінскай вайны, а таксама пашырыць каналы дыялёгу з Эўропай[2]. Форумам апекваліся беларускія ўлады, у той час як ініцыятыва на чале з Прэйгерманам выступала ўсяго толькі фармальным арганізатарам[2].

У сваіх публікацыях Прэйгерман заклікаў міжнародную супольнасьць ігнараваць парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[7].

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г. Прэйгерман выступіў з артыкулам, у якім заклікаў нязгодных з рэжымам Лукашэнкі устрымацца ад супрацьстаяньня з уладай[8]. Артыкул выклікаў актыўную адмоўную рэакцыю ў незалежных СМІ[9][10][11][12].

Пасьля выбараў і хвалі тэрору, якая іх суправаджала, ён апраўдваў дзеяньні ўладаў і крытыкаваў дзеяньні нязгодных з рэжымам Лукашэнкі[13].

Займаўся крытыкай увядзеньня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, увязваньнем краінаў Захаду ў дыялёг з афіцыйным Менскам і схіленьнем да саступак рэжыму, прыкрываючыся ў тым ліку пагрозай Расеі[14][15][16].

Рэгулярна выступае у беларускіх афіцыйных СМІ з апраўданьнем міжнароднай палітыкі рэжыму Лукашэнкі[17][18].

Разам зь іншымі ўдзельнікамі праекту «Менскі дыялёг» (у прыватнасьці, Дзянісам Мельянцовым) займаўся пазыцыянаваньнем лукашэнкаўскай Беларусі як нібыта нэўтральнай пляцоўкі для перамоваў ва ўмовах пагаршэньня стасункаў Расеі і Захаду[19][20].

Зноскі

  1. ^ Юрась Дубина Восточное упорствоБелгазета (цытата па Eurobelarus.info), 30.11.2017
  2. ^ а б в г Хто такі Яўген Прэйгерман, каардынатар «Мінскага дыялогу»Наша Ніва, 24.05.2018
  3. ^ Дальнабойшчыкі-ябацькі на літоўскай мяжыБелсат, 12.06.2021
  4. ^ Мікалай Дзядок. Яўген Прэйгерман — праўладны палітолаг | Евгений Прейгерман — провластный политолог
  5. ^ Кіраўнік «Ліберальнага клуба» Яўген Прэйгерман на закіды Франака Вячоркі аб працы на Макея: Мне цяжка каментаваць глупстваНаша Ніва, 02.05.2017
  6. ^ а б Тэлеграм-канал Франака Вячоркі, запіс ад 17 красавіка 2020 г.
  7. ^ Прэйгерман заклікаў ЕС заплюшчыць вочы на арышты ў БеларусіНаша Ніва, 03.04.2017
  8. ^ Прэйгерман: Беларуская дзяржаўнасць стаіць перад сур’ёзным выпрабаваннемНаша Ніва, 14.04.2020
  9. ^ Аляксандар Фядута. «Яўген, чаго вы панікуеце?» Фядута адказвае ПрэйгермануНаша Ніва, 15.04.2020
  10. ^ Сяргей Навумчык. Беларусь як унікум. Адказ ПрэйгермануРадыё Свабода, 15.04.2020
  11. ^ Сяргей Навумчык. Пра што забыўся палітоляг. Навумчык адказвае ПрэйгермануРадыё Свабода, 29.06.2021
  12. ^ Мікалай Дзядок. Не раскачивайте лодку, нашу крысу тошнит — 17.04.2020
  13. ^ Прэйгерман: «Калі нехта чакаў, што ўлада павядзе сябе па-іншаму, то гэта дурні альбо безадказныя людзі»Радыё Свабода, 10.07.2020
  14. ^ Yauheni Preiherman. Why the EU Should Engage With Belarus [Яўген Прэйгерман. Чаму ЭЗ павінен уступаць у дыялёг зь Беларусьсю] — Carnegie Foundation, 3 красавіка 2017 г.
  15. ^ The Belarus Test for the "Geopolitical" EU: A view from Minsk [Беларусь як тэст для "геапалітчынага" Эўразьвязу: погляд зь Менску] — Фон Генрыха Бёля, 25.02.2021
  16. ^ Прэйгерман: «Мы даказваем, што не падрыхтаваныя, каб быць паўнавартаснай незалежнай дзяржавай»Радыё Свабода, 8 чэрвеня 2021 г.
  17. ^ Прейгерман: после выборов внешнеполитические приоритеты Беларуси меняться не будутСБ. Беларусь сегодня, 9 жніўня 2020 г.
  18. ^ Беларусь прыняла прынцыпова важнае рашэнне, захаваўшы прыхільнасць да палажэнняў ДРСМД — ПрэйгерманБелТА, 30 верасьня 2019 г.
  19. ^ Role and impact of small states in promoting peace and security in Eastern Europe. The case of Belarus. [Роля і ўплыў малых дзяржаваў у прасоўваньні міру і бясьпекі ўва Ўсходняй Эўропе. Выпадак Беларусі] — Менскі дыялёг, 28.05.2021
  20. ^ Can Belarus Become a Success Story of European Security? [Ці можа Беларусь зрабіцца гісторыяй посьпеху з пункту гледжаньня эўрапейскай бясьпекі?] — Менскі дыялёг, 2 лютага 2019 г.