Сорга двухколернае

від расьлінаў

Сорга двухколернае (па-лацінску: Sorghum bicolor) — від травы, які вырошчваецца дзеля выкарыстаньня ў ежу людзьмі, як корм для жывёлаў і з мэтай вытворчасьці этанолю. Сорга паходзіць з Афрыцы, і ў цяперашні час шырока культывуецца ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах[1]. Сорга ёсьць пятай паводле значнасьці збожжавай культурай у сьвеце пасьля рысу, пшаніцы, кукурузы і ячменю, маючы на сваім рахунку 59,34 мільёнаў тон гадавой сусьветнай вытворчасьці ў 2018 годзе. Гэтая культура, як правіла, ёсьць аднагадовай, але некаторыя ейныя гатункі зьяўляюцца шматгадовымі. Расьце камякамі, якія могуць дасягаць больш за 4 мэтра ў вышыню. Зерне сорга ёсьць дробным, дыямэтрам ад 2 да 4 мм. Салодкае сорга ёсьць асобным гатункам расьліны, якая вырошчваецца ў асноўным дзеля атрыманьня кармоў, вытворчасьці сыропу і этанолю. Расьліны гэтага гатунку звычайна больш вышэйшыя за тыя, што вырашчаныя дзеля атрыманьня кармоў[2].

Сорга двухколернае
Клясыфікацыя
Бінамінальная намэнклятура
Sorghum bicolor
ITIS 42108 ·

Па сутнасьці сорга двухколернае ёсьць культываваным відам роду сорга, у які таксама ўваходзяць ягоныя дзікія сваякі.

Культываваньне рэдагаваць

 
Гронка высьпелага сорга.

Археалягічныя зьвесткі паказваюць на тое, што парэшткі сорга выкарыстоўваліся яшчэ ў глыбокую даўніну. Гэтак, сорга было знойдзена ў месцы Набта-Плая ў рэгіёне Верхняга Нілу, помніку старажытнасьці 8000 году да н. э. Аднак гэта было яшчэ дзікае сорга, з дробнымі зернямі і малымі лісткамі. Мяркуецца, што культываванае сорга паходзіць ад дзікага акружкападобнага сорга, магчыма, які магчыма быў упершыню прыручаны ў 7000—5000 гадоў да н. э. у даліне ракі Нігер у рэгіёне сучаснага Малі[3][4][5]. Батанікі вылучаюць пяць асобных гатункаў соргі двухколернай:

  • дура, якая культывуецца ў асноўным у Індыі;
  • гвінэя, заходнеафрыканскі гатунак, які патрабуе вялікай колькасьці ападкаў;
  • каўдатум, арэалам якога ёсьць рэгіён паміж возерам Чад і Этыёпіяй;
  • кафір, устойлівы да сухмені тып, які вырошчваецца ў Паўднёвай Афрыцы;
  • звычайны двухколерны, які ёсьць самым звычайным гатункам гэтае культуры.

Гатунак дура яшчэ да н. э. быў распаўсюджаны і культываваны ў Індыі, а потым у VII стагодзьдзі яго пачалі сеяць арабы, распаўсюдзіўшы іх у тым ліку ў Афрыцы[6]. Культура сталася адной з асноўных для арабскіх дзяржаваў таго часу. Упершыню сорга было зафіксавана ў ЗША Бэнам Франклінам у 1757 годзе[7]. Пры гэтым асаблівую пашыранасьць культура набыла ў штатах Тэхас і Аклагома, дзе таксама вырошчвалі салодкае сорга асабліва ў індзейскіх рэзэрвацыях[8]. Акадэмік Рычард Панкгэрст паведамляў, што ў Этыёпіі XIX стагодзьдзя дура была часта першай культурай, пасеянай на нядаўна апрацаванай зямлі, тлумачачы гэта тым, што гэтыя крупы ня патрабуюць дбайнага ўзворваньня, а іхныя карані напамагаюць разбураць глебавы слой, не вычэрпваючы нетраў[9].

У эўрапейскіх апісаньнях XIX стагодзьдзя многія выкарыстоўвалі тэрмін проса дзеля абазначэньня як мяшэю сінявага, гэтак і сорга. На партугальскае мове адным словам пазначалі кукурузу і сорга, і дасьледчыкі падазраюць, што гэта адбывалася таму, што іхны вэгетатыўны цыкль вельмі падобны. Аднак, калі сорга высьпявае, зерне месьціцца ў адкрытвае гронцы, у той час як зерне кукурузы фармуюць кіях. Такім чынам, у былых эўрапейскіх запісах цяжка зразумець, ці маюць яны на ўвазе кукурузу, проса ці сорга. Усе гэтыя культуры вырошчваліся ў Афрыцы і прадаваліся, дастаўляючыся на карабелях[10].

На сёньня вядучымі вытворцамі сорга двухколернага па стане на 2011 год былі Нігерыя (12,6% ад усяго сусьветнага аб’ёму), Індыя (11,2%), Мэксыка (11,2%) і ЗША (10,0%)[11]. Сорга расьце ў шырокім дыяпазоне тэмпэратураў, яе на вялікіх вышынях, гэтак і на таксычных глебах. Гэтае збожжа можа аднавіць рост накат пасьля некаторай бяздожджыцы.

У сувязі зь некаторым падвышэньнем сярэднягадавой тэмпэратуры, у Беларусі таксама пачалася культывацыя гэтага збожжа. Гэтак досьвед вырошчваньня сорга маецца ў паўднёвых абласьцёх краіны, пераважна ў Гомельскай вобласьці. Аднак, культуру вырошчваюць і ў Гарадзенскай вобласьці. Добрыя паказчыкі выкарыстаньня гэтае культуры назіраліся і ў Берасьцейскай вобласьці, як то на агракамбінаце «Белавескі» Камянецкага раёну, дзе сорга сеялі разам з кукурузай[12].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Dillon, Sally L.; Shapter, Frances M.; Henry, Robert J.; et al. (1 September 2007). «Domestication to Crop Improvement: Genetic Resources for Sorghum and Saccharum (Andropogoneae)». Annals of Botany. 100 (5): 975–989. doi:10.1093/aob/mcm192. PMC 2759214. PMID 17766842.
  2. ^ «Sweet Sorghum». Sweet Sorghum Ethanol Producers.
  3. ^ Cumo, Christopher (June 30, 2015). «Foods that Changed History: How Foods Shaped Civilization from the Ancient World to the Present: How Foods Shaped Civilization from the Ancient World to the Present». ABC-CLIO. — ISBN 9781440835377.
  4. ^ Cumo, Christopher (April 25, 2013). «Encyclopedia of Cultivated Plants: From Acacia to Zinnia, 3 vol.: From Acacia to Zinnia». ABC-CLIO. — ISBN 9781598847758
  5. ^ Smith, Frederiksen 2000. С. 10.
  6. ^ Smith, Frederiksen 2000. С. 330.
  7. ^ «History of sorghum». United Sorghum Checkoff Program.
  8. ^ Smith, Frederiksen 2000. С. 331.
  9. ^ Richard Pankhurst, «Economic History of Ethiopia» (Addis Ababa: Haile Selassie I University, 1968) — С. 193.
  10. ^ Carney, Judith (2011-02-01). «In the Shadow of Slavery». University of California Press. — ISBN 978-0-520-94953-9.
  11. ^ Jeri Stroade; Michael Boland & Mykel Taylor. «AGMRC Sorghum profile».
  12. ^ «Сорго: обеспечит кормами и в сложные годы!». KWS.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць