Славечна (Гомельская вобласьць)
Славе́чна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жалоні. Уваходзіць у склад Дабрынскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 103 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Ельску, за 199 км ад Гомелю; чыгуначная станцыя на лініі Каленкавічы — Оўруч. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Новая Рудня — Ельск.
Славечна | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Дабрынскі |
Насельніцтва: | 103 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°38′0″ пн. ш. 29°4′0″ у. д. / 51.63333° пн. ш. 29.06667° у. д.Каардынаты: 51°38′0″ пн. ш. 29°4′0″ у. д. / 51.63333° пн. ш. 29.06667° у. д. |
± Славечна |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Славечна (Славечня) упамінаецца ў XVI ст. у зьвязку з утварэньнем Мазырскага павету згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Славечна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1915 тут пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. На 1925 год у вёсцы было 16 двароў.
На 2004 год у Славечне было 54 гаспадаркі.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 — 674 чал. у вёсцы Славечне, 16 чал. на чыгуначнай станцыі Славечне (паводле перапісу); 1999 — 151 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 103 чал.[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.