Жалонь

рака ў Беларусі

Жало́нь (укр. Жолонь) — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Гомельскай вобласьці. Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Выдатак вады каля 4,8 м³/с. Агульны спад ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Жалонь
лац. Žałoń
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пяшчанае (Украіна)
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Жытомірская вобласьць, Гомельская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 113 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,8 м³/с
Плошча басэйну 1460 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца каля вёскі Пішчаніцы Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласьці, цячэ Жытомірскім Палесьсем (12,8 км), далей 33,8 км граніцай зь Беларусьсю, 10,9 км зноў Жытомірскай вобласьцю, у нізоўі Ельскім і Нараўлянскім раёнамі. Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпроў Нараўлянскага раёну. Вадазбор ракі на Оўруцкім камлюку і ў Мазырскім Палесьсі. Каналамі Сьвячанскім (рака да адгалінаваньня ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскім і ракой Гразівай Жалонь злучаецца з ракой Славечнай.

Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі; шырыня яе ў верхняй плыні да 30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам[2].

На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Ражава і вёскі Белай Сарокі археалягічныя помнікі — мэзалітычнага і нэалітычнага паселішчаў.

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 163.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1