Слабодка (Лельчыцкі раён)
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Слабо́дка[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўнач ад ракі Убарці, за 1 км на поўдзень ад Баравога, за 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Слабодка ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.
Слабодка | |
трансьліт. Slabodka | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Бараўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 26 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228836036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°41′38″ пн. ш. 28°3′12″ у. д. / 51.69389° пн. ш. 28.05333° у. д.Каардынаты: 51°41′38″ пн. ш. 28°3′12″ у. д. / 51.69389° пн. ш. 28.05333° у. д. |
± Слабодка |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1917 годзе вядома як вёска Слабодка-Убарцкая, знаходзілася ў Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1923 годзе вядома як хутар Слабодка.
У кастрычніку 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 8 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1917 год — 23 двары, 156 жыхароў; 1940 год — 22 двары, 132 жыхары; 1998 год — 20 двароў, 41 жыхар; 1999 год — 34 жыхары; 2000 год — 18 двароў, 32 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 26 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьКрама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Баравое».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.