Слабада (Заборскі сельсавет)
вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Слабада́[2] — вёска ў Заборскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці.
Слабада | |
трансьліт. Slabada | |
Першыя згадкі: | 1699 |
Былая назва: | Красная Слабада |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Крупскі |
Сельсавет: | Заборскі |
Вышыня: | 169 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 137 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1796 |
Паштовы індэкс: | 222034 |
СААТА: | 6230836101 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°27′5.00″ пн. ш. 29°18′33.01″ у. д. / 54.4513889° пн. ш. 29.3091694° у. д.Каардынаты: 54°27′5.00″ пн. ш. 29°18′33.01″ у. д. / 54.4513889° пн. ш. 29.3091694° у. д. |
± Слабада |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згадваецца пад 1699 годам як Красная Слабада ў складзе Баброўскага маёнтку. Належала Бэнэдыту Сапегу. У 1772 годзе ў вёсцы 4 двары, уладаньне Рашкоўскага. У 1793 годзе ўключаная ў Абчускую воласьць Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні. У 1924 годзе ўключаная ў склад Чарэйскага раёну Барысаўскай акругі. Ад 1931 году ў складзе Крупскага раёну. У 1930-я арганізаваны калгас «Сьветлая зара».
28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Абчускага ў Заборскі (Кастрычніцкі) сельсавет[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 167 чалавек
- 2010 год — 137 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 224
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)