Скарады (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі
Скарады́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Скарады | |
трансьліт. Skarady | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 3 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222400 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′43″ пн. ш. 27°2′57″ у. д. / 54.86194° пн. ш. 27.04917° у. д.Каардынаты: 54°51′43″ пн. ш. 27°2′57″ у. д. / 54.86194° пн. ш. 27.04917° у. д. |
± Скарады |
Гісторыя
рэдагаваць- 1770 год — зьяўляліся вёскай Мядзельскага староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 5 сем’яў.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 7 двароў і 78 жыхары.
- 1904 год — вёска налічвала 128 жыхары. У вёсцы знаходзілася школа граматы, у якой ў 1896/97 навучальным годзе вучыліся 17 хлопчыкаў.
- 1908 год — 21 двор, 131 жыхар.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 24 двары і 137 жыхароў.
- 1931 год — вёска налічвала 28 двары і 146 жыхароў[2].
- З 12 кастрычніка 1940 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Лук’янавіцкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёск — 31 двор — і забілі трох жыхароў. Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1948 год — створаны калгас «Пераможца». З красавіка 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе сучаснага калгасу «Пераможца» з цэнтрам у вёсцы Лук’янавічы.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 3 жыхары
- 1999 год — 16 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 18 двароў, 23 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 42.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Skorody, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 702