Серыя
Се́рыя[1] — вёска ў Беларусі, у складзе Засінцаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 10 чал. (2004). Знаходзяцца за 50 км ад Ельску, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 225 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Засінцы — Ельск.
Серыя | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Засінцаўскі |
Насельніцтва: | 10 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°31′0″ пн. ш. 28°43′39″ у. д. / 51.51667° пн. ш. 28.7275° у. д.Каардынаты: 51°31′0″ пн. ш. 28°43′39″ у. д. / 51.51667° пн. ш. 28.7275° у. д. |
± Серыя |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Вяленка-Серыя згадваюцца ў XIX ст. як хутар у складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавала крама.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 7 двароў, 59 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 10 двароў, 87 жыхароў; 1917 — 119 жыхароў; 1924 — 14 двароў; 1940 — 18 двароў, 55 жыхароў; 1959 — 96 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 15 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 7 гаспадарак, 10 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.