Сафіян Буфаль
Сафія́н Буфа́ль (па-арабску: سفيان بوفال; нар. 17 верасьня 1993 году) — мараканскі футбаліст, атакуючы паўабаронца бэльгійскага клюбу «Юніён» і нацыянальнай зборнай Марока. Нарадзіўся ў Парыжы, але пастанавіў сабе гуляць за гістарычную радзіму.
Сафіян Буфаль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 верасьня 1993[1][2][3] (31 год) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Юніён | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2015 2015—2016 2016—2020 2018—2019 2020—2023 2023—2024 2024— |
Анжэ Ліль Саўтгэмптан → Сэльта (арэнда) Анжэ Аль-Раян Юніён |
46 (4) 43 (14) 70 (3) 35 (3) 56 (13) 11 (3) 6 (0) |
Зборныя | ||
2016— | Марока | 46 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў займацца ў футбольнай акадэміі клюбу «Анжэ». У клюбе дэбютаваў у веку 18 гадоў, калі выйшаў на зьмену партнэру па дружыне ў хатнім матчы супраць клюбу «Істр» у жніўні 2012 году. Упершыню зьявіўся ў пачатковым складзе ў матчы Лігі 2 супраць усё ж таго «Істру», калі клюб здабыў перамогу зь лікам 4:2. У наступным гулец стаў гульцом асноўнага складу нават па выхадзе ў Лігу 1. 9 студзеня 2015 году Буфаль перайшоў у «Ліль», імгненна ўразіўшы добрай гульнёй. За першыя 14 матчаў гулец тройчы адзначаўся трапнымі ўлучэньнямі ў брамы супернікаў. Наступны сэзон 2015—2016 гадоў стаў яшчэ больш шыкоўным у выкананьні паўабаронцы, то бок ён здабыў 12 галоў у 35 матчах ва ўсіх спаборніцтвах, і, тым самым, выклікаў цікавасьць з боку некаторых найбуйнейшых клюбаў ва ўсім сьвеце. 29 жніўня 2016 году было агалошана аб пераходзе мараканца ў табар ангельскага «Саўтгэмптана» на тэрмін 5 гадоў[5]. Паводле зьвестак, трансфэр футбаліста каштаваў клюбу 16 млн фунтаў[6][7]. У Ангельшчыне справы футбаліста не задаліся, то бок за першы сэзон ён толькі двойчы ўлучыў мяч у браму суперніка. У выніку, у ліпені 2018 году было абвешчана, што гулец на сэзон далучыцца да гішпанскай «Сэльты» на правах арэнды[8]. 5 кастрычніка 2020 Буфаль павярнуўся ў родны клюб «Анжэ» як вольны агент.
Міжнародная
рэдагавацьГулец дэбютаваў у складзе зборнай Марока 26 сакавіка 2016 году ў матчы кваліфікацыі Кубка афрыканскіх нацыяў супраць зборнай Каба-Вэрдэ. Матч скончыўся перамогай мараканцаў. Сам розыгрыш Кубка афрыканскіх нацыяў Буфэль быў вымушаны прамінуць праз пашкоджаньне[9]. А на чэмпіянат сьвету 2018 году галоўны трэнэр дружыны Эрвэ Рэнар нечакана не ўлучыў паўабаронца ў заявачны сьпіс. Першае зьяўленьне гульца на вялікім турніры адбылося на Кубку афрыканскіх нацыяў 2019 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Sofiane Boufal // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в SOFIANE BOUFAL // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Sofiane Boufal // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б L'Équipe (фр.) — Groupe Amaury, 1946. — ISSN 0153-1069; 2263-4940
- ^ «Sofiane Boufal joins Southampton from Lille on five-year contract». Southampton F.C.
- ^ Thomas, Lall (29 August 2016). «Southampton confirm signing of Sofiane Boufal — Sky sources believe it to be for club record £16m». Sky Sports.
- ^ «Sofiane Boufal: Southampton break transfer record to sign midfielder from Lille». BBC Sport.
- ^ «Boufal set to join Celta Vigo on loan». BBC Sport.
- ^ «Afcon 2017: Sofiane Boufal of Southampton misses out for Morocco». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball