Юніён Сэн-Жыль
Юніён (па-француску: Union SG; поўная назва: Royale Union Saint-Gilloise) — бэльгійскі футбольны клюб з Сэн-Жылью, які ўваходзіць у склад Брусэльскага сталічнага рэгіёну. Ёсьць аднім з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі бэльгійскага футболу. Гэтак з 1904 па 1935 гады «Юніён» адзінаццаць разоў здабываў тытул чэмпіёна Бэльгіі, больш за любы іншы бэльгійскі футбольны клюб да Другой сусьветнай вайны. Традыцыйнымі колерамі каманды ёсьць блакітны і жоўты. Мае рэгістрацыйны нумар 10 у сьпісе Каралеўскай футбольнай асацыяцыі Бэльгіі. Клюб традыцыйна папулярны сярод супольнасьцяў рабочай клясы паўднёвага Брусэлю, а таксама працаўнікоў інстытуцыяў Эўрапейскага Зьвязу і флямандзкай супольнасьці гораду. 13 сакавіка 2021 году пасьля працяглай адсутнасьці ў эліце бэльгійскага футболу «Юніён» павярнуўся ў Першы дывізіён А.
Юніён | |
Поўная назва | Royale Union Saint-Gilloise |
---|---|
Заснаваны | 1 лістапада 1897 |
Горад | Сэн-Жыль, Бэльгія |
Стадыён |
Жазэф Мар’ен Умяшчальнасьць: 9400 |
Кіраўнік | Тоні Блум[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Про Ліга |
· 2023—2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы rusg.brussels (фр.) (нід.) (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлуб быў заснаваны ў 1897 годзе і атрымаў рэгістрацыйны 10 нумар. Адразу ж па закладаньні дружына паказвала добрыя вынікі. Гэтак у пэрыяд з 1904 па 1935 гады клюб адзінаццаць разоў станавіўся найлепшым у краіне. У з 1933 па 1935 гады «Юніён» 60 матчаў запар скончыла перамогай ці нічыёй, усталяваўшы, такім чынам, рэкода у гісторыі бэльгійскага футболу. На пачатку 1900-х гадоў клюб таксама браў удзел у міжнародных эўрапейскіх турнірах, маючы пэўныя посьпехі.
У пэрыяд з 1958 па 1965 гады клюб добра гуляў у Кубку кірмашоў, дасягнуўшы нават паўфіналу. У розыгрышу турніру «Юніён» выбіў італьянскую «Рому». Аднак у 1963 годзе клюб страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне, а ў 1980 апусьціўся яшчэ глыбей у сыстэме бэльгійскіх футбольных лігаў.
21 траўня 2018 году на пасаду прэзыдэнта клюбу быў зацьверджаны старшыня ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» Тоні Блум[2]. Пасьля гэтага клюб пачаў паляпшаць свае вынікі. 13 сакавіка 2021 году пасьля перамогі над «Маленбээкам» зь лікам 2:1, «Юніён», нарэшце, павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім адсутнічаў з 1972 году. Праз абмежаваньні ў выніку пандэміі каранавірусу, заўзятары клюбу на здолелі адсьвяткаваць гістарычнае вяртаньне на стадыёне.
10 красавіка 2022 году ў свой першы сэзон па вяртаньні клюб здолеў здабыць тэхнічную перамогу над клюбам «Бээрсхот» і ўзначаліць турнірную табліцы, усталяваўшы новы рэкорд, бо ніводнага разу клюб пасьля павышэньня ня здолеў ачоліць выніковую табліцу сэзону. Тым ня менш, у матчах плэй-оф на вызначэньне выніковых месцаў «Юніён» саступіў першы радок «Бруге». У выніку брусэльцы здабылі квіток у кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў упершыню ў гісторыі клюбу. Пасьля хатняй перамогі зь лікам 2:0 у матчы супраць шатляндзкага «Рэйнджарзу» бэльгійцы трывалі паразу ў Глазга зь лікам 3:0. Такім чынам, клюб быў дапушчаны да ўдзелу ў асноўным раўндзе Лігі Эўропы.
Тытулы
рэдагаваць- Чэмпіён Бэльгіі: 11
- 1904, 1905, 1906, 1907, 1909, 1910, 1913, 1923, 1933, 1934,
- 1935
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 3
- 1913, 1914, 2024
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 1
- 2024
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.com/royale-union-saint-gilloise/mitarbeiterhistorie/verein/3948
- ^ Naylor, Andy (21 May 2018). «Done deal: Albion chairman completes Belgian club takeover». The Argus.