Самойлавічы
Само́йлавічы — вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Даўней уваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Самойлавіцкага сельсавету, цяпер — мікрараён гораду Бяроза.
Самойлавічы | |
трансьліт. Samojlavičy | |
Дата заснаваньня: | пачатак XX стагодзьдзя |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Бярозаўскі |
Сельсавет: | Самойлавіцкі |
Насельніцтва: | 3000 чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1643 |
Паштовы індэкс: | 225240 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′ пн. ш. 24°58′ у. д. / 52.533° пн. ш. 24.967° у. д.Каардынаты: 52°32′ пн. ш. 24°58′ у. д. / 52.533° пн. ш. 24.967° у. д. |
Самойлавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Самойлавічы |
РазьмяшчэньнеРэдагаваць
На поўнач ад вёскі ёсьць кар’ер, які быў выкапаны ў пачатку XX стагодзьдзя для здабычы вапны. Цяпер кар’ер запоўнены вадой, і мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць яго для адпачынку. Далей разьмешчана вёска Хомічы. На захадзе ад вёскі асушаныя балоты, дзе цяпер іх выкарыстоўваюць для корму кароваў. На поўдзень ад Самойлавічаў праходзіць чыгунка Менск — Баранавічы — Берасьце. Аднак прыпынку не было, таму мясцовыя жыхары, каб ехаць на цягніку, мусілі ісьці пешшу на прыпынак Аранчыцы, што каля вёскі Першамайская (колішняя назва Блудзень). Прыпынак быў адкрыты каля вёскі толькі пасьля далучэньня вёскі да места Бяроза (прыпынак Бяроза-горад).
Заняткі насельніцтваРэдагаваць
Насельніцтва займалася земляробствам і трохі жывёлагадоўляй (сьвіньні, каровы). Яны мелі працу ў мясцовым саўгасе. Працавалі на вапным заводзе, што на поўнач ад вёскі за кар’ерам. Самойлавічы мелі сваю сярэднюю школу й краму сельспажыўкаапэрацыі.
МінулаеРэдагаваць
Вёска Самойлавічы ўзгадваецца ў канцы XIX стагодзьдзя ў Бярозаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскае губэрні.
ПэрсаналііРэдагаваць
- Мікола Дубоўскі, беларускі пісьменьнік
ЛітаратураРэдагаваць
- Samojlowicze (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 253