Сакавічы (Гарадзенская вобласьць)
Са́кавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гаўі. Уваходзяць у склад Ліпнішкаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Сакавічы лац. Sakavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231340 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°2′33.5″ пн. ш. 25°45′5.0″ у. д. / 54.042639° пн. ш. 25.751389° у. д.Каардынаты: 54°2′33.5″ пн. ш. 25°45′5.0″ у. д. / 54.042639° пн. ш. 25.751389° у. д. |
± Сакавічы |
Назва
рэдагавацьСака, пазьней Зак (Sacco, Sack) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XVI стагодзьдзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. 13 валок зямлі, у складзе фальварку Вігушкі, які адносіўся да маёнтку Іўе. У 1634 г. 12 дымоў, 11 валок зямлі. У сярэдзіне XIX ст. у складзе Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 28 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Суботніцкай воласьці, 20 двароў, 83 жыхары, дзейнічалі народнае вучылішча (у 1903 г. 50 вучняў), хлебазапасная крама. У 1905 г. жыхары мелі 175 дзесяцін зямлі, акрамя земляробства займаліся сплавам лесу па р. Гаўя. У 1909 г. 16 двароў, 112 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 19 двароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (20 двароў) у Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас імя М. І. Кутузава. 3 1954 г. уваходзіць у калгас «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. На 1999 год — 12 двароў
Славутасьці
рэдагавацьКаля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1921 год — 91 чалавек
- 1940 год — 120 чалавек
- 1970 год — 57 чалавек
- 1999 год — 19 чалавек
- 2010 год — 7 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 231.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1287.
- ^ Іўеўшчына ў жалезным веку