Садъ
«Садъ» (па-беларуску: Сад) — беларускі музычны гурт зь Берасьця, створаны ў 1990 року. Выконвае песьні па-расейску.
Садъ | |
Гады | 1990 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Берасьце |
Мова | расейская |
Жанр | рок |
Удзельнікі |
|
Былыя ўдзельнікі |
|
Мінуўшчына
рэдагавацьДэбютны альбом («Меланхолия») гурту ў складзе Ўладзімера Серафімава, Віталя Кунца, Анатоля Харытонава быў запісаны ў 1990 року. Пасьля гэтага гурт атрымаў запрашэньне на магілёўскі фэст «Будь спок!»-1991, сярод удзельнікаў якога быў і «Нейро Дюбель»[1]. Паводле згадак аднаго з арганізатараў фэсту Юрыя Раманава, «Садъ» стаў тады галоўным правалам «Будь спока!» з прычыны адсутнасьці клявішных, драм-машынкі і гуку астатніх інструмэнтаў удзельнікаў гурту[2]
На той жа студыі ў Берасьцейскім пэдагагічным інстытуце былі запісаныя яшчэ два неафіцыйныя альбомы («Вивисекция» і «Садъ и змей»). Афіцыйна песьні тых гадоў былі перавыдадзеныя пазьней у альбоме пад назвай «Меланхоличный садъизм»[3], хоць часта рокам ягонага выхаду пазначаецца 1990[4].
У 1995 року на студыі «Грын-Хаўс» у Берасьцейскім парку імя Першага траўня былі запісаныя альбомы «Помойка» і «Чай хана…».
У 1996 року да гурту далучыўся Аляксей Казлоў. У наступным року на фірме «Вігма» выдадзеная кампакт-касэта «Мы пред врагом не спустили».
У 1998 року гурт узяў удзел ва ўсерасейскім рок-фэсьце «Rock-Line(ru)» (Кунгур), дзе заняў першае месца з 226 удзельнікаў[5]. Запісаны альбом «С котом по эту сторону окна». Склад «Саду» папоўніла Марына Карпук.
У 1999 замест Аляксея Казлова зьявіўся Аляксандар Катовіч. Выдадзены альбом «Зоосадъ».
У 2000 запісаны альбом «Перекурчик в деревенском кабаре».
У 2004 у Расеі выйшаў чарговы альбом «Паутинка в небо», які атрымаў перавыданьне і шырокае прызнаньне. Гурт пачаў зьяўляцца на радыё і тэлебачаньні, на песьні альбому былі зьнятыя кліпы. Цераз год у Маскве пачалося перавыданьне ўсяе дыскаграфіі «Саду», выдадзены канцэртны альбом «Да пришли вы все…».
У 2008 року гурт «Садъ» узяў удзел у фэсьце «Рок-каранацыя» ў Маладэчне[6].
У 2011 року выйшаў альбом «Баллада о гордом рыцаре», у 2012 — альбом «Чистый керосинъ»[7].
У ліпені 2017 року быў прэзэнтаваны альбом «Абсентъ». У 2019 выйшаў альбом «Ещё раз про любовь».
Стыль
рэдагавацьМузычны стыль гурту адныя крытыкі называюць сумесьсю гранжу, фолку і рэгі[5], іншыя ж чуюць у музыцы «Саду» элемэнты панку, арт-року, джазу і савецкай эстрады[3], трэція лічаць, што стыль гурту ўнікальны і не падддаецца азначэньню. Паводле вызначэньня саміх удзельнікаў гурту, іхні стыль музыкі завецца «этнепанк» (ад рас. это не панк — гэта ня панк)[3]. На канцэртах удзельнікі гурты задзейнічаюць гітару, бас, акардэон, флейту, ударныя. Падчас запісу альбомаў да іх могуць дадавацца скрыпка, віялянчэль, бонгі, тамбурын, балалайка, труба, гелікон і саксафон[5].
Склад
рэдагаваць- Уладзімер Серафімаў — музыка, тэксты, гітара, сьпеў
- Аляксандар Катовіч — акардэон[3]
- Натальля Руцкая — скрыпка
- Вадзім Карпук — валторна
- Аляксей Кузьняцоў — бубны
- Андрэй Бобрык — бас-гітара
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Аляксей Казлоў — акардэон, трамбон
- Анатоль Харытонаў — бас-гітара, клявішныя, аранжыраваньне, гукарэжысура
- Віталь Кунц — бубны
- Марына Карпук — флейта
Дыскаграфія
рэдагаваць- «Меланхолия» (1990)[3]
- «Вивисекция» (1990)[3]
- «Садъ и змей» (1990)[3]
- «МеланхоЛИЧНЫЙ САДЪизм» (1992)
- «Помойка» (1995)[8]
- «Чай хана…»[3] (1996)[9]
- «Мы пред врагом не спустили» (1997)[10]
- «С котом по эту сторону окна» (1998)[11]
- «Зоосадъ» (1999)[12]
- «Перекурчик в деревенском кабаре» (2000)[13]
- «Лучшие Садъовые песни (2002)»[5]
- «Паутинка в небо» (2004)[14]
- «Да пришли вы все…» (2005, канцэртны запіс)[15]
- «МеланхоЛИЧНЫЙ САДЪизм»[4] (2006)[16]
- «Билетик» («Слон на ромашке», 2009)[17]
- «Баллада о гордом рыцаре» (2011)[18]
- «Чистый керосинъ» (2012)[7]
- «Лучшие Садъовые песни (2012)»[19]
- «Опусы от Леща Васи» (2014)
- «Абсентъ» (2017)
- «Ещё раз про любовь» (2019)
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Клайд Эрман. Непоследний из могикан // В тихом омуте…. — 1998. — № 3.
- ^ Юрий Романов. (24.11.2009) Садъ — 2009 «Слон на ромашке» (рас.) 666 альбомов белорусской судьбы.. Центр живого рока. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ а б в г д е ё ж Сергей Гурьев. О группе (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ а б admin. (1 лютага 2012) “МеланхоЛИЧНЫЙ САДЪизм” (1990) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ а б в г Дед Звукарь. (29 красавіка 2003) 10 основных фактов о группе СадЪ (рас.) Звуки.ру. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ «Ляпісы»: апошнія каралі апошняй «Рок-каранацыі» Актуаліі, музыка.. Будзьма разам! (15 сакавіка 2009). Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ а б admin. (13 лютага 2012) “Чистый керосинъ” (2012) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 25 лістапада 2012 г.
- ^ admin. (4 лютага 2012) “Помойка” (1995) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ Дискография (рас.) Садъ — официальный сайт группы. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ admin. (5 лютага 2012) “Мы пред врагом не спустили” (1997) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ admin. (6 лютага 2012) “С котом по эту сторону окна” (1998) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ admin. (7 лютага 2012) “ЗооСАДЪ” (1999) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ admin. (8 лютага 2012) “Перекурчик в деревенском кабаре” (2000) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ admin. (9 лютага 2012) “Паутинка в небо” (2004) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ admin. (10 лютага 2012) “Да пришли вы все…” концерт (2005) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ Садъ - Меланхоличный Садъизм (CD, Album) (рас.) Discogs. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ Сергей Гурьев. Биография (рас.) Садъ — официальный сайт группы. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ admin. (13 лютага 2012) “Баллада о гордом рыцаре” (2011) (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 19 ліпеня 2012 г.
- ^ admin. (13 лютага 2012) “Лучшие САДЪовые песни” (рас.) Группа Садъ — Новый официальный сайт. Праверана 25 лістапада 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Г.Ш. «САДЪ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 260–261. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Садъ у Facebook
- Афіцыйная суполка Укантакце (рас.)
- Музыка гурту(недаступная спасылка)