Саксафон

духавы музычны інструмэнт

Саксафон (ад Sax — прозьвішча вынаходніка і па-грэцку: φωνή — «гук») — духавы музычны інструмэнт. Саксафон упершыню сканструяваў бэльгійскі майстар Адольф Сакс у 1846 годзе. Інструмэнт неабходны для выкананьня джазу, эстраднай музыкі. Саксафон мае моцнае і поўнае гучаньне, пявучы тэмбар.

Альтовы саксафон

Вынаходніцтва

рэдагаваць

Бэльгійскі майстар духавых інструмэнтаў Адольф Сакс вынайшаў саксафон у выніку зьмяненьня клярнэту. Ён замяніў дрэва на мэтал і прыстасаваў больш зручны муштук. Таксама Адольф Сакс зьмяніў сячэньне і забясьпечыў інструмэнт больш прагрэсіўнай габойнай і флейтавай аплікатурай. У 1846 годзе атрымаў патэнт на саксафон у Францыі, куды пераехаў у 1842 годзе і дзе зрабіў інструмэнт папулярным сярод вядучых кампазытараў краіны[1].

Тыпы саксафонаў

рэдагаваць
Разнавіднасьць Строй Транспазыцыя
Саксафон-сапраніна Es (мі-бэмоль) Малая тэрцыя ўгору
Саксафон-сапрана B (сі-бемоль) Вялікая сэкунда ўніз
Альтовы саксафон Es (мі-бэмоль) Вялікая сэкста ўніз
Тэнаровы саксафон B (сі-бэмоль) Вялікая нона ўніз
Барытонавы саксафон Es (мі-бэмоль) Вялікая тэрцдэцыма ўніз
Басовы саксафон B (сі-бэмоль) Вялікая сэкунда церазь дзьве актавы ўніз
Кантрабасавы саксафон Es (мі-бэмоль) Вялікая сэкста церазь дзьве актавы ўніз
  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 6 лістапада 2013. — № 210 (27575). — С. 8. — ISSN 1990-763x.