Сабіла (імя)
Сабіла (Сабела, Сабуль, Забіла, Забела, Забель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Сабіла лац. Sabiła | |
Sabilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Saba + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сабела, Сабуль, Забіла, Забела, Забель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сабіла» |
Паходжаньне
рэдагавацьСабіла або Сабула, пазьней Забэль (Sabilo, Sabila[1], Sabulo, Sabel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова саб- (імя ліцьвінаў Сабіна; германскае імя Sabine), магчыма, паходзіць ад асновы саў-[4] (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegodo).
У Польшчы ў 1506 годзе і ў XVII ст. адзначалася прозьвішча Sabela[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ян Забелич[6], Янъ Забеличъ… Микита Забеличъ самъ. Василь Забеличъ самъ. Анъдреи Забеличъ самъ[7], Забела Петрашевич[8], Мартинъ Забеловичъ[9] (1528 год); Ян Забелич (1524—1566 гады)[10]; дворане господаръскии… Янъ Забеличъ (13 лютага 1540 году)[11]; Матеи Забеличъ (1565 год)[12]; слугу Матея Забилича… Матей Забеличъ… Матусъ Забела (1567 год)[13]; do starszenstwa w cechu Sabiły… przez Andrzeia Sabiłę, starszego… Andrzeia Sabiły (1642 год)[14]; Antoni Sabulewicz (1806—1816 гады)[15]; Sabiłowa Prakseda (1874 год)[16]; Sabiło Jerzy (29 сьнежня 1893 году)[16]; Sabiłło Felicyjan (8 кастрычніка 1908 году)[16].
Носьбіты
рэдагаваць- Ян Забеліч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян, Мікіта, Васіль і Андрэй Забелічы — ваўкавыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Забела Пятрашавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Марцін Забелавіч — коршаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Флор Сабіла — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[17]
- Эрнэст Сабіла (1932—2022) — беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт
Сабілы — прыгонныя зь вёскі Сівіцы (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[18].
Забяловічы (Zabiełowicz, Zabiałowicz) — прыгонныя зь вёсак Даўбянаў і Ёдзішкаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Сабелы — парафіяне царквы ў Лапічах (Меншчына) на 1870—1883 гады[20].
Сабілы[21] (Sabiłło) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[22].
Сабулевічы (Sabulewicz) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[23].
Забілы (Zabiło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 479.
- ^ Kehrein J. Nassauisches Namenbuch. — Weilburg, 1863. S. 92.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 990, 1286.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 196.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 4: Pl—St. — Kraków, 2013. S. 300.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 68.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 97.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 100.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 296.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 360.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 819.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 10. — Вильна, 1874. С. 275—276, 279
- ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos lokaliniai tyrimai. 2010. P. 16.
- ^ а б в Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 131.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Минского воеводства 1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 сьнежня 2017 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 263, 353.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 834.
- ^ Яўген Анішчанка, церковь Лапичи Игуменского уезда. Прихожане, Архіў гісторыка Анішчанкі, 10 чэрвеня 2015 г.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 759.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 5.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 248.