Сабор Сьвятога Міхаіла Арханёла (Мазыр)
храм | |
Сабор Сьвятога Міхаіла Арханёла
| |
Сучасны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мазыр |
Каардынаты | 52°02′45.11″ пн. ш. 29°16′16.71″ у. д. / 52.0458639° пн. ш. 29.2713083° у. д.Каардынаты: 52°02′45.11″ пн. ш. 29°16′16.71″ у. д. / 52.0458639° пн. ш. 29.2713083° у. д. |
Канфэсія | Праваслаўе |
Эпархія | Тураўская |
Архітэктурны стыль | позьняе барока |
Заснавальнік | род Аскеркі |
Першае згадваньне | 1645 |
Дата заснаваньня | 1745 |
Будаваньне | 1745—??? гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сабор Сьвятога Міхаіла Арханёла | |
Сабор Сьвятога Міхаіла Арханёла на Вікісховішчы |
Сабо́р Сьвято́га Міхаі́ла Арханё́ла — праваслаўны сабор у Мазыры, галоўны храм Тураўскай япархіі, пабудаваны як касьцёл бэрнардынаў ў XVIII стагодзьдзі ў стылі позьняга барока ў выглядзе дзьвюхвежавай трохнэфавай базылікі.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1645 годзе адстаўны палкоўнік Стэфан Лозка падарыў манахам-бэрнардынам драўляны кляштар, які пабудаваў насупраць Мазырскага замку. Гэты кляштар разам з усім местам быў зруйнаваны маскоўскім войскам падчас вайны 1654—1667 гадоў.
У 1745 годзе ўладальнікі адноўленага Мазыру Аскеркі на чале з маршалкам Рафаілам Аскеркам пачынаюць будаўніцтва новага мураванага кляштара бэрнардынцаў, цэнтрам якога павінен быў быць велічны касьцёл. Колькі гадоў цягнулася будаўніцтва — невядома. У збудаваным каталіцкім кляштары разьмясьціліся бібліятэка і пачатковая школа. Гэта быў адзін з найбагацейшых кляштараў.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай Мазырскі павет уключаны ў склад Расейскай імпэрыі. Аскеркі болей не зьяўляюцца ягонымі ўладарамі, змагаючыся супраць расейскай інтэрвэнцыі ў часы паўстаньня Касьцюшкі.
Пасьля вызваленчага паўстаньня 1831 году бэрнардынскі кляштар зачынены, а храм канфіскаваны, хоць манахі й не прымалі ўдзелу ў паўстаньні. У карпусах кляштара разьмясьціліся розныя канторы Мазырскага павету і шпіталь. На працягу 30 гадоў сабор неаднаразова гарэў, прыйшоў у заняпад і пачаў руйнавацца. Пасьля падаўленьня паўстаньня Кастуся Каліноўскага храм асабістым распараджэньнем імпэратара Аляксандра II быў перададзены Праваслаўнай царкве.
5 верасьня 1865 году царква была асьвечана ў гонар сьвятога Архістратыга Міхаіла. У 70-я гады яму быў нададзены статус катэдральнага сабору.
Рэпрэсіі
рэдагавацьУ 1930-я гады бальшавікі разьмясьцілі ў будынку сабора турму НКУС у Палескай вобласьці[1]. Тут дзейнічалі «асобыя тройкі», вяліся допыты. Цэнтральная заля сабору падзялялася на камэры, дзе трымалі вязьняў з усяго Палесься. На верхнім ярусе знаходзілася ўзброеная ахова, у сутарэньнях дзейнічаў карцар. З 1937 року у храме пачалі і расстрэльваць асуджаных. Паводле зьвестак Тураўска-Мазырскай япархіі, тут было расстраляна каля 2000 чалавек. Забітых хавалі тут жа[2].
Цяпер у крыптавым храме сабору ўстаноўленыя лямпады ў памяць пра нявінна забітых у часы рэпрэсіяў. Побач у трунах знаходзяцца каля 60 чарапоў і косткі людзей, знойдзеных пры расчыстцы склепаў сабору<ref name="зьвязда">.
Архітэктура
рэдагавацьКляштарны комплекс ўяўляе сабой помнік архітэктуры позьняга барока XVII—XVIII стагодзьдзяў у выглядзе простакутнага храму, падзеленага ўнутры двума шэрагамі калён на тры нэфы: цэнтральны і два бакавыя. Галоўны фасад, які ўяўляе сабой трох’ярусную кампазыцыю зь дзьвюма вежамі-званіцамі па бакох, мае крывалінейныя абрысы, што надае будынку адмысловую плястычнасьць. У архітэктуры вежаў прасочваюцца элемэнты клясыцызму.
Літаратура
рэдагаваць- Ірына Асташкевіч Гісторыя бляску і галечы галоўнага сабора Палесься // «Звязда» : газэта. — 15 чэрвеня 2011. — № 110 (26974). — С. 10.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ірына Асташкевіч. За захоўваньне дробнаразьменнай манэты // Зьвязда : газэта. — 31 траўня 2011. — № 99 (26972). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ НКУС расстрэльваў людзей проста ў храме Соцыюм. Эўрарадыё (12 ліпеня 2020). Праверана 6 жніўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 312Г000511 |