Рыкі Ламбэрт
Ры́чард «Ры́кі» Ла́мбэрт (па-ангельску: Richard «Rickie» Lambert; нарадзіўся 16 лютага 1982 году, Лівэрпул, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Рыкі Ламбэрт | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 лютага 1982 (42 гады) Лівэрпул, Ангельшчына | |
Рост | 188 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2000 2000—2002 2002—2005 2005—2006 2006—2009 2009—2014 2014—2015 2015—2016 2016—2017 |
Блэкпул Маклсьфілд Таўн Стокпарт Каўнці Рочдэйл Брыстал Ровэрз Саўтгэмптан Лівэрпул Ўэст Бромўіч Альбіён Кардыф Сіці |
3 (0) 44 (8) 98 (18) 64 (28) 128 (51) 207 (106) 25 (2) 20 (1) 18 (4) |
Зборныя | ||
2013—2014 | Ангельшчына | 11 (3) |
Біяграфія
рэдагавацьКлюбная кар’ера
рэдагавацьРыкі пачаў кар’еру ў клюбе «Блэкпул», згуляў за каманду ўсяго тры матчы. Затым перайшоў у клюб «Маклсьфілд Таўн» як вольны гулец. У форме гэтага клюбу ён зьяўляўся 44 разы й забіў 8 мячоў. У чэрвені 2002 году ён быў прададзены за рэкордныя 300 тысяч фунтаў у «Стокпарт Каўнці». За гэты клюб ён правёў 98 матчаў і забіў 18 мячоў. Пасьля таго, як трэнэр каманды расчараваўся ў ім, Рыкі перайшоў у «Рочдэйл» у лютым 2005 году як вольны гулец[1].
У складзе «Рочдэйла» Ламбэрт зьявіўся 64 разы, забіўшы 28 галоў. Затым ён падпісаў кантракт з «Брыстал Ровэрз», гэта адбылося 31 жніўня 2006 году, у апошні дзень заявачнай кампаніі. Сума кантракту склала 200 тысяч фунтаў, на тэрмін у тры гады. 8 верасьня 2008 году Ламбэрт падпісаў новы трохгадовы кантракт з клюбам да лета 2011 году[2].
10 жніўня 2009 году перайшоў у «Саўтгэмптан». Сума трансфэру склала 1 млн фунтаў. 15 жніўня ў матчы супраць «Гадэрсьфілд Таўн» Ламбэрт дэбютаваў за новую каманду. У гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клюб. Рыкі адгуляў ва ўсіх матчах першынства і забіў 36 мячоў ва ўсіх турнірах, стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды. У другім сэзоне, забіўшы 21 гол, Ламбэрт дапамог «Саўгэмптану» выйсьці ў Чэмпіёншып. У канцы 2011 году клюб падоўжыў пагадненьне з нападнікам да 2014 году. У новым сэзоне Рыкі за сэзон забіў 27 галоў, што дазволіла «сьвятым» выйсьці ў Прэм’ер-лігу. 19 жніўня дэбютаваў за клюб у Прэм’ер-лізе ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці»[3]. У гэтай сустрэчы Ламбэрт забіў адзін з галоў. У найвышэйшай лізе ангельскага футболу Рыкі працягваў забіваць за клюб. Пры гэтым за ўвесь час, што Ламбэрт гуляў за «сьвятых» ён забіў 34 пэнальці запар бяз промахаў, што зьяўляецца своеасаблівым рэкордам сярод футбалістаў. За часам выступаў за «Саўтгэмптан» Рыкі быў адным зь лідэраў клюбу.
2 чэрвеня 2014 году Ламбэрт афіцыйна стаў футбалістам «Лівэрпулу» пасьля праходжаньня мэдычнага агляду, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Сума трансфэру склала 4 млн фунтаў.
Міжнародная кар’ера
рэдагаваць8 жніўня 2013 году Рыкі Ламбэрт упершыню быў выкліканы да складу зборнай Ангельшчыны ва ўзросьце 31[4], у той жа дзень, ягоная жонка нарадзіла яму трэцяе дзіця, дачку Бэлу[5]. Праз шэсьць дзён гулец забіў у дэбютным матчы сваім першым дотыкам у матчы супраць зборнай Шатляндыі пасьля 2 хвілінаў і 43 сэкундаў пасьля выхаду на замену Ўэйну Руні[6]. 12 траўня 2014 году Ламбэрт быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году.
Дасягненьні
рэдагаваць«Саўтгэмптан»:
- Уладальнік Трафэю футбольнай лігі: 2010
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Rochdale in double transfer swoop. BBC Sport
- ^ Lambert pens Rovers deal. Sky Sports
- ^ Манчестер Сити VS. Саутгемптон 3:2. soccerway.com
- ^ Rickie Lambert: England call for Southampton striker. BBC Sport.
- ^ Lambert: A special day. Southampton FC.
- ^ England v Scotland. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРыкі Ламбэрт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Брыстал Ровэрз»
- Статыстыка на Soccerbase