Руслан Лісаковіч
Русла́н Лісаковіч (нар. 22 сакавіка 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ. Старэйшыя браты Руслана, Віталь і Дзьмітры, таксама футбалісты.
Руслан Лісаковіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 сакавіка 2002[1] (23 гады) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 76 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | МЛ Віцебск | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019 | Шахцёр Салігорск | 0 (0) |
2019 | → Узда | 8 (2) |
2020 | Крумкачы | 20 (3) |
2021—2022 | Іслач | 52 (6) |
2023 | Дынама Махачкала | 20 (0) |
2024 | Нёман Горадня | 7 (0) |
2024 | Менск | 9 (0) |
2025— | МЛ Віцебск | 4 (2) |
Зборныя | ||
2021—2022 | Беларусь | 5 (0) |
2022—2023 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЮнаком далучыўся да салігорскага «Шахцёра» ўсьлед за старэйшымі братамі. У Салігорску выступаў за дубль. З красавіка па ліпень 2019 году на правах арэнды гуляў у Другой лізе за «Ўзду», дзе быў адным зь лідэраў каманды, пасьля зноў апынуўся ў дублі «Шахцёра».
У сакавіку 2020 году падпісаў кантракт з «Крумкачамі» да канца сэзону[2], дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь «Іслаччу» і неўзабаве склаў двухгадовы кантракт з клюбам[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 году ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. У далейшым замацаваўся ў пачатковым складзе і быў адным з асноўных гульцоў каманды. Пачатак сэзону 2022 году прапусьціў праз траўмы, а зь лета вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[4].
У лютым 2023 году стаў гульцом махачкалінскага «Дынама» з расейскай Першай лігі[5]. Пакінуў клюб у студзені 2024 году[6]. У лютым 2024 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[7]. У ліпені 2024 году скасаваў пагадненьне з гарадзенскім клюбам[8] і прыяднаўся да «Менску»[9]. Перад пачаткам сэзону 2025 году быў аб’яўлены футбалістам віцебскага МЛ[10][11].
Міжнародная
рэдагавацьУ кастрычніку 2018 года гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 году ў элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У 2021 годзе пачаў прыцягвацца да зборнай Беларусі (да 21 году), гуляў за яе ў кантрольных матчах. У жніўні 2021 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 8 верасьня 2021 году, калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Бэльгіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме. 1 чэрвеня 2022 году ўпершыню згуляў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру (2:0).
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё https://fcisloch.by/player.asp?id=Ruslan-Lisakovich-534&season=2023MEN
- ^ Руслан Лисакович перешел в "НКрумкачы" (рас.)
- ^ Полузащитник Руслан Лисакович подписал контракт с "Ислочью" (рас.) Архіўная копія ад 2021-05-04 г.
- ^ Дмитрий и Руслан Лисаковичи расстаются с "Ислочью" (рас.)
- ^ Футбол. Руслан Лисакович подписал контракт с махачкалинским "Динамо" из российского Д2 (рас.) Архіўная копія ад 2023-02-04 г.
- ^ Руслан Лисакович покинул махачкалинское "Динамо" (рас.)
- ^ "Неман" подписал Лисаковича-младшего (рас.)
- ^ "Неман" объявил о расставании с Лисаковичем (рас.)
- ^ Руслан Лисакович подписал контракт с "Минском" (рас.)
- ^ Руслан Лисакович пополнил "МЛ Витебск" (рас.). Football.by (2025-01-29). Праверана 2025-03-09 г.
- ^ Экс-футболист молодежной сборной Беларуси подписал контракт с "МЛ Витебск" (рас.). Sport5 (2025-01-29). Праверана 2025-03-09 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway