Дзьмітры Лісаковіч

беларускі футбаліст

Дзьмі́тры Лісако́віч (нар. 10 кастрычніка 1999 году) — беларускі футбаліст і футзаліст, гулец казаскага клюбу «Шахтар».

Дзьмітры Лісаковіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1999(1999-10-10)[1] (25 гадоў)
Рост 167 см
Вага 67 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахтар Караганда
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015 Узда 26 (2)
2017 Крумкачы 7 (0)
2018 Узда 12 (3)
2018—2019 Тарпэда Менск 6 (1)
2021—2022 Іслач 45 (2)
2023—2024 Тарпэда-БелАЗ 33 (2)
2024—4 Шахтар Караганда

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец узьдзенскага футболу, у маладым узросьце трапіў у салігорскі «Шахцёр», але на дарослым роўні за клюб гэтак і не згуляў. У 2015 годзе абараняў колеры «Ўзды» ў Другой лізе. Сэзон 2016 году прапусьціў праз траўму, а ў пачатку 2017 году далучыўся да дубля сталічных «Крумкачоў». У ліпені 2017 году ў сувязі зь фінансавымі цяжкасьцямі «Крумкачы» пакінула шмат гульцоў, і Дзьмітры быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў у пачатковым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У студзені 2018 году праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але беспасьпяхова[3]. Тым часам «Крумкачы» ня былі дапушчаныя да ўдзелу ў Найвышэйшай лізе ў сэзоне 2018 годе, і Дзьмітры зноў далучыўся да другалігавай «Узды», дзе быў адным зь лідэраў і капітанам каманды.

У жніўні 2018 году стаў гульцом менскага «Тарпэда»[4]. У сэзоне 2018 году гуляў выключна за дубль аўтазаводцаў, а да сэзону 2019 году рыхтаваўся з асноўнай камандай. 19 траўня 2019 году ўпершыню згуляў за «Тарпэда» ў Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейскага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпэда», а ў жніўні падпісаў трохгадовы кантракт з футзальным клюбам «Сталіца»[5].

З студзеня 2021 году трэнаваўся зь «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход паўабаронцы[6]. Спачатку выходзіў на замену, пасьля пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы, а ў сэзоне 2022 году ўжо рэгулярна гуляў у асноўным складзе. Зь лета 2022 году быў капітанам каманды. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з жодзінскім клюбам[9]. У ліпені 2024 году прыяднаўся да казаскага клюбу «Шахтар»[10].

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Крумкачы 2017 Найвышэйшая ліга 7 0
Узда 2018 Другая ліга 12 3
Тарпэда 2018 Найвышэйшая ліга 6 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць