Руская вуліца (Вільня)

(Перанакіравана з «Вуліца Руская (Вільня)»)

Ру́ская ву́ліца[a][1] (лет. Rusų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцы Літарацкую і свой гістарычны працяг (цяпер вуліца Майроніса) да моста ў Зарэчча.

Руская
лац. Ruskaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Мітрапаліцкая, Спаская, Прачысьценская
Даўжыня 150 м
Паштовыя індэксы LT-01125
На мапе
Google
Вуліца Руская ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — цэрквы Прачысьценская і Спаская (перабудаваная ў жылы дом), помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Атрымала сваю назву ад Рускага Гораду, да якога яна праходзіць. У гістарычных крыніцах упамінаецца як Мітрапаліцкая (ад іншай назвы Рускага Гораду — юрыдыкі мітрапалітаў Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі), Спаская (ад Спаскай царквы) і Прачысьценская (ад Прачысьценскай царквы).

Да 1-й паловы XX ст. была даўжэйшай і даходзіла да скрыжаваньня з Зарачанскай вуліцай і моста на Зарэчча. На гэтым працягу гістарычнай трасы (вуліца Майроніса) у наш час апынулася Прачысьценская царква, што раней стаяла на самой вуліцы.

4 верасьня 2016 году летувіскія ўлады ўрачыста адкрылі шыльду з назвай вуліцы на расейскай мове і выявай купалоў-цыбулінаў. З нагоды адкрыцьця выступіў расейскі фальклёрны ансамбль «Аринушка». У гэты ж дзень невядомыя замазалі шыльду карычневай фарбай[2].

  1. ^ таксама вуліца Прачысьценская

Літаратура

рэдагаваць
  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць