Рубеж (Жлобінскі раён)
былы пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Рубе́ж[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 34 чал. (2010). Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 96 км ад Гомелю.
Рубеж | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Малевіцкі |
Насельніцтва: | 34 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
СААТА: | 3218836046 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′15″ пн. ш. 29°57′45″ у. д. / 52.8875° пн. ш. 29.9625° у. д.Каардынаты: 52°53′15″ пн. ш. 29°57′45″ у. д. / 52.8875° пн. ш. 29.9625° у. д. |
± Рубеж |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 годзе сяліба, 25 дзесяцін зямлі, у Лукаўскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгаса імя В. І. Казлова (цэнтар - вёска Малевічы).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 — 1 двор, 13 жыхароў; 1925 — 7 двароў; 1959 — 30 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 16 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 8 гаспадарак, 18 жыхароў[2]; 2010 — 34 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.