Рамязы́[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе рэчкі Чэрцень. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 522 чал. (2004). Знаходзяцца за 14 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 191 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Ельск — Махнавічы.

Рамязы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Рамязоўскі
Насельніцтва: 522 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2354
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′18″ пн. ш. 28°57′0″ у. д. / 51.82167° пн. ш. 28.95° у. д. / 51.82167; 28.95Каардынаты: 51°49′18″ пн. ш. 28°57′0″ у. д. / 51.82167° пн. ш. 28.95° у. д. / 51.82167; 28.95
Рамязы на мапе Беларусі ±
Рамязы
Рамязы
Рамязы
Рамязы
Рамязы
Рамязы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Рамязы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва. Тут працаваў руднік, на якім здабывалася жалеза для лякальных патрэбаў. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні роду Ельцаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рамязы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1862 улады адкрылі тут народную вучэльню. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Рамязах дзейнічалі царква і малітоўны дом; працавалі народная вучэльня, крама, вадзяны млын, валюш, карчма. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Мялешкавіцкай воласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць