Сьлізьневая абалонка
Сьлізьневая абалонка, сьлізьніца (лац. tunica mucosa) — нутраная абалонка полых органаў, сазлучаных са зьнешнім асяродзьдзем. Сьлізьневая абалонка пакрывае паверхню органаў дыханьня, мочавай, плоцевай і стрававальнай сыстэмаў, нутраныя паверхні вочных павекаў і вушэй.
Назва паходзіць ад слова сьлізь (лац. mucus): большасьць сьлізьневых абалонак пакрытыя пластом сьлізі, якую вылучаюць сакрэцыйныя вузы эпітэлю (звычайна — фужэрападобныя вузы).
Глядзіце таксамаРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Сьлізьневая абалонка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў