Сьмерць
Сьмерць — незваротнае спыненьне жыцьцядзейнасьці арганізма. Для аднавузавых жывых формаў, завяршэньнем жыцьця асобнага арганізма можа зьяўляцца як сьмерць, так і мітатычнае дзяленьне вузы. Зьявы, якія звычайна выклікаюць сьмерць уключаюць старасьць, драпежніцтва, недаяданьне, хваробы й няшчасныя выпадкі альбо значныя траўмы. Прырода сьмерці знаходзіцца на працягу тысячагодзьдзяў у цэнтры ўвагі рэлігійных традыцыяў сьвету й філязофскага дасьледаваньня, і вера ў нейкае замагільнае жыцьцё альбо адраджэньне ёсьць цэнтральным аспэктам рэлігійнай веры.
У мэдыцыне вывучэньнем сьмерці займаецца танаталёгія. У псыхатэрапіі існуе кірунак танататэрапія.
Грамадзтва й культура
рэдагавацьУ грамадзтве характар сьмерці й усьведамленьне чалавецтвам сваёй уласнай сьмяротнасьці на працягу тысячагодзьдзяў цесна былі зьвязаныя з рэлігійнымі традыцыямі й філязофскімі дасьледаваньнямі. Паводле некаторых традыцыяў некаторых рэлігіяў існуе вера ўва ўваскрашэньне, як у абрамічных рэлігіях, пераўвасабленьне або перараджэньне, як у дгармічных рэлігіях, ці вера ў сканчэньне існаваньня сьвядомасьці, вядомае як вечнае забыцьцё, як у плыні атэізму[1].
Пасьля сьмерці чалавека ў большасьці культурах праводзяцца памінкі, якія ўключаюць у сябе жалобу ў рознай форме, практыку пахаваньня й абрады ў гонар памерлага. Фізычныя астанкі чалавека, вядомыя як труп, як правіла, хаваюць у землю цалкам або праз працэс крэмацыі, хоць сярод сусьветных культураў існуюць шмат практык на гэты конт.
Сьмерць зьяўляецца аб’ектам шматлікіх традыцыяў і звычаяў, якія існуюць па ўсім сьвеце й зьяўляюцца асаблівасьцямі розных культур. Да такіх традыцыяў адносяцца клопат пра мёртвых, а таксама вера ў замагільнае жыцьцё. Пахаваньне трупаў людзей у зямлю сустракаецца даволі шырока, але гэта не адзіная практыка. Так, напрыклад, у Тыбэце цела пакідаюць на вяршыні гары. Муміфікацыя й бальзамаваньне цела, каб запаволіць хуткасьць распаду, таксама досыць распаўсюджанае ў некаторых культурах.
Прававыя аспэкты сьмерці таксама зьяўляюцца часткай многіх культур, у прыватнасьці, рэгуляваньне прыналежнасьці маёмасьці памерлага й пытаньні атрыманьня ў спадчыну й падаткаабкладаньне спадчыны.
Сьмяротнае пакараньне таксама зьяўляецца культурным аспэктам сьмерці. У большасьці краінаў, дзе мае месца сёньня сьмяротнае пакараньне, яно прымяняецца за наўмыснае забойства, шпіянаж, здраду, або як частка ваеннай юстыцыі. У некаторых краінах, сэксуальныя злачынствы, як то шлюбная нявернасьць і садамія, нясуць сьмяротнае пакараньне, гэтак жа як і рэлігійныя злачынствы, як то вераадступніцтва, фармальная адмова ад сваёй рэлігіі. У многіх краінах, якія захоўваюць сьмяротнае пакараньне, незаконны абарот наркотыкаў таксама зьяўляецца правапарушэньнем. У Кітаі, гандаль людзьмі й сур’ёзныя выпадкі карупцыі, таксама караюцца сьмяротным пакараньнем. У васкойцаў па ўсім сьвеце ваенна-палявыя суды практыкуюць сьмяротнае пакараньне за шэраг злачынстваў, як то баязьлівасьць, дэзэртэрства, непадпарадкаваньне й бунт.
Самагубства ў цэлым, і ў прыватнасьці, эўтаназія, таксама варта раглядаць у рамках культурных аспэктаў сьмерці. Абодва акты разумеюцца цалкам па-рознаму ў розных культурах. У Японіі, напрыклад, канчатак жыцьця праз рытуал харакіры лічыўся пажаданым у некаторых выпадках, у той час як у адпаведнасьці з традыцыямі хрысьціянскіх і ісламскіх культур, самагубства разглядаецца як гарэзія.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Heath, Pamela Rae; Klimo, Jon (2010). Handbook to the Afterlife. North Atlantic Books. p. 18. ISBN 978-1-55643-869-1.