Рагвалод-Барыс Усяславіч
Рагвалод-Барыс Усяславіч, Рагвалод II (канец 1040-х — пачатак 1128) — князь полацкі (1101—1128). Паводле імя, відаць, быў старэйшым сынам Усяслава Полацкага.
Рагвалод-Барыс Усяславіч лац. Rahvałod-Barys Usiasłavič Рагвалод II | |
Мініятура Радзівілаўскага летапісу: Рагвалод-Барыс едзе на княжаньне ў Полацак | |
Князь полацкі | |
14 красавіка 1101 — 1128 | |
Сукіраўнік | Давыд Усяславіч (ад 1105 да 1127) |
Папярэднік | Усяслава Полацкага |
Наступнік | Давыд Усяславіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | канец 1040-х |
Памёр | пачатак 1128, Полацак |
Нашчадкі | |
Дынастыя | Рагвалодавічы |
Бацька | Усяслаў Чарадзей |
Імя
рэдагавацьРагнвальд або Рагвальд (Ragnvald, Ragvald) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7]. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады»[8].
Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [сыне Рагвалода-Барыса], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім»[9][10].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: престависѧ кнѧзь Полотьскыи Борисъ (1129 год), Господи помози рабу своему Борисоу (Барысаў камень), Борисъ-Рогъволодъ[11].
Біяграфія
рэдагавацьПа сьмерці бацькі заняў полацкі пасад. Імаверна, што сядзеў разам з Усяславам у кіеўскай вязьніцы ў 1068 годзе.
Упершыню пад сваім імём упамінаецца ў 1102 годзе, калі ўчыніў вайсковую выправу супраць яцьвягаў, а на зваротным шляху заснаваў горад Барысаў. Імаверна, браў удзел у выправе супраць зэмгалаў у 1106 годзе, але ў выніку наўдачы, як можна меркаваць, згубіў полацкі пасад[12].
Упамінаецца ў «Жыцьці Эўфрасіньні Полацкай» недзе паміж 1115—1120 гадамі. За Рагвалодам-Барысам сваю дзейнасьць у Полацку пачала ягоная пляменьніца Эўфрасіньня Полацкая. Менавіта ў гэты час збудавалі княскую сядзібу ў Бельчыцы з Барысаглебскім манастыром. Зь ягонай дзейнасьцю таксама зьвязваюць вядомыя помнікі эпіграфікі, так званыя «Барысавы камяні».
У 1127 годзе на патрабаваньне кіеўскага князя Мсьціслава, які з многімі князямі прыйшоў на Полаччыну, заняў княскі пасад замест Давыда, свайго брата[12]. Пра сьмерць Рагвалода-Барыса паведамляецца ў пачатку 1128 году.
Нашчадкі
рэдагавацьПапярэднік Усяслаў Чарадзей |
Князь полацкі 1101—1128 |
Наступнік Давыд Усяславіч |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Rogvolod Vseslavič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Рогволод Всеславич (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIа. — С. 882.
- ^ а б Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия (рас.) — Киев: 1896. — С. 71. — 260 с.
- ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. — Svenska språknämnden, 1979.
- ^ Ragvald, Nordic Names
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ ГСБМ. Вып. 17. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 66.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 73.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 184.
- ^ а б Ермаловіч М. Барыс Усяславіч // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 315.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2